Вы тут

ВУП Кітая вырас на 6,7% у 2016 годзе


Тэмпы росту ВУП Кітая са студзеня па верасень 2016 года склалі 6,7%. Аб'ём ВУП дасягнуў 52,997 трлн юаняў або 7,87 трлн долараў.


 Getty

Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным дакладзе дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Кітая. Тэмп росту ВУП Кітая ў I, II і III кварталах 2016 года склаў 6,7%.
У дакладзе адзначаецца, што ўсе кітайскія рэгіёны і ведамствы "добрасумленна рэалізавалі новую канцэпцыю развіцця", у выніку чаго нацыянальная эканоміка працягнула стабільна расці. "У цэлым, вынікі аказаліся лепшымі за чаканні", - адзначаецца ў дакуменце.

"Кітайская эканоміка працягвае стабільна развівацца, мы з аптымізмам ацэньваем яе перспектывы", - сказаў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Шэн Лайюнь.

Інфляцыя, згодна з дакладам, у першыя тры кварталы 2016 года склала 2%, пры гэтым улады чакалі, што ў гэтым годзе яна апынецца на ўзроўні 3%.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Культура

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.