26 і 27 кастрычніка да 80-годдзя з дня нараджэння рэжысёра прымеркаваны спецыяльныя паказы яго фільмаў.
"Залаты перыяд" беларускага кіно, які прыпадае на 1960-1980 гады, пачаўся з Віктара Турава. Ён стаў лідарам маладога пакалення вгікаўцаў ці "шасцідзясятнікаў", у ліку якіх Ігар Дабралюбаў, Барыс Сцяпанаў, Валерый Рубінчык, Віталь Чацверыкоў. Яго заснаваная на аўтабіяграфічным матэрыяле карціна "Праз могілкі" ўвайшла ў спісак ста найлепшых фільмаў пра вайну ЮНЕСКА.
У інстытуце кінематаграфіі ў Маскве будучы рэжысёр вучыўся у майстэрні кінакласіка Аляксандра Даўжэнкі. Яшчэ студэнтам у 1959 годзе Тураў прыйшоў працаваць на кінастудыю "Беларусьфільм", дзе пачаў здымаць дакументальныя фільмы.
Бессюжэтныя ваенныя карціны рэжысёра не проста занялі нішу, а сталі жанрава і ідэалагічна новым і незвычайным мастацтвам, у якім вайна пазбаўлена статусу "свяшчэннай". Туга, душэўныя пакуты людзей ва ўмовах вайны — вось асноўнае ў фільмах Турава. Сам Тураў дакладна памятаў як арыштавалі бацьку-партызана; як дзед аддаў маці апошні тытунь для бацькі ў турме; як стала вядома, што бацьку расстралялі. А потым быў працоўны лагер, у якім апынуўся Віктар з сястрой і маці.
"У кожнай карціне я спрабаваў паказаць "сваё" – што мне знаёма і дорага, што мной перажыта, – казаў у адным з інтэрвь’ю рэжысёр. – Мне хацелася паказаць, як людзі мараць жыць у міры".
Падчас рэтраспектывы рэжысёра на вялікім экране "Перамогі" будуць паказаны два фільмы – "Я родам з дзяцінства" з Уладзімірам Высоцкім і Нінай Ургант у галоўных ролях і савецка-польская карціна "Высокая кроў", якую Віктар Тураў стварыў разам з Зыгмунтам Маляновічам. У апошнім зняліся Валянцінас Масальскіс, Барыс Няўзораў, Мікалай Бурляеў і іншыя.
Абодва кінасеансы пачынаюцца а шаснаццатай гадзіне.
Ірэна КАЦЯЛОВІЧ
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.