Вы тут

Цераз мяжу — напралом?


Як ужо паведамлялася, у Брэсце, пачынаючы з вясны, знаходзiцца цэлая група грамадзян Расii з Чачнi, Дагестана i iншых паўднёвых рэгiёнаў, якiя з пераменным поспехам спрабуюць перасячы мяжу i атрымаць статус бежанцаў у Польшчы. Кожны дзень сем'i з дзецьмi, асобныя грамадзяне бяруць бiлеты на цярэспальскi цягнiк i пераязджаюць на тэрыторыю Польшчы. У цёплую пару года ўдзень ехала 700—800 чалавек, з наступленнем халадоў мiгрантаў стала значна менш. Але 200—300 чалавек да гэтай пары штодня ўпарта накiроўваюцца ў бок ЕС у спадзяваннi застацца ў Еўропе. Суседзi пакiдаюць у цэнтрах для перасяленцаў звычайна ад трох да пяцi чалавек, астатнiя прыязджаюць у Брэст ізноў. Жывуць гэтыя людзi на кватэрах, значная iх частка начуе на чыгуначным вакзале. У кожнага ў пашпарце зафiксавана 10—20—30, а то i болей спроб перайсцi мяжу легальна.


Але, вiдаць, цярпенне гэтых людзей часам падводзiць. У канцы лета яны спрабавалi прыцягнуць да сябе ўвагу тым, што арганiзавалi лагер на зямлi каля самай мяжы i начавалi там разам з малымi дзецьмi. Гэта нiчога не дало. I вось нядаўна дзве сям'i з дзецьмi паспрабавалi пераадолець мяжу пехатой нелегальна каля вёскi Церабунь Брэсцкага раёна. Iх затрымалi за 700 метраў ад лiнii беларуска-польскай мяжы. Жанчыны былi прыцягнутыя да адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў выглядзе штрафу. Яны разам з дзецьмi пакiнулi тэрыторыю Беларусi. А мужчыны накiраваны ў iзалятар часовага ўтрымання для далейшага разбору, паведамiлi ў Брэсцкай пагранiчнай групе.

I вось новая iнфармацыя. Аляксандр КIСЛОЎ, кiраўнiк прэс-службы Брэсцкай пагрангрупы паведамiў, што пры спробе перасячы мяжу па чужым пашпарце затрымана маладая жанчына з Iнгушэцii. Перыядычна штурмаваць мяжу праз Цярэспаль яе адгаварыў суайчыннiк, якi пражывае ў Данii. Ён распрацаваў свой план, як яму падалося, больш рэальны. 31-гадовы мужчына прывёз у Брэст для сяброўкi пашпарт iншай грамадзянкi Расii з крыху падобнай знешнасцю. I з гэтым пашпартам яны накiравалiся ў аўтадарожны пункт пропуску «Брэст». Аднак пры праверцы дакументаў службовыя асобы адразу выявiлi падлог.

У вынiку грамадзянiн Расii, якi пражывае ў Данii, быў дэпартаваны з забаронай уезду ў Беларусь на пяць гадоў. А ў дачыненнi да маладой жанчыны па факце выкарыстання заведама падложнага дакумента па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага Крымiнальна-працэсуальным кодэксам, праводзiцца праверка.

Святлана ЯСКЕВIЧ

yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».