Вы тут

Рэктар БДПУ стаў віцэ-прэзідэнтам асацыяцыі рэктараў педуніверсітэтаў


Рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка Аляксандр Жук абраны віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы.


На пленарным пасяджэнні асацыяцыі, якое праходзіла ў Нацыянальным педагагічным універсітэце імя М.П.Драгаманава (Кіеў), Аляксандр Жук выступіў з дакладам па пытаннях падрыхтоўкі магістраў педагагічнай адукацыі ў сацыякультурнай прасторы Еўропы.

Членамі Асацыяцыі рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы з'яўляюцца кіраўнікі ВНУ Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Грузіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Чэхіі.

Дзейнасць асацыяцыі накіравана на развіццё педагагічнай адукацыі, якая б адпавядала міжнародным стандартам і гарантавала ператварэнне педагагічных універсітэтаў у вядучыя навуковыя і культурна-асветніцкія цэнтры Еўропы. Сярод іншых мэтаў — садзейнічанне прыцягненню фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў дзяржорганаў, грамадскіх арганізацый, акадэмій навук, дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватных фірмаў для развіцця сістэмы падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў, а таксама ўстанаўленне і ўмацаванне міжнародных сувязяў паміж установамі вышэйшай педагагічнай адукацыі ў Еўропе.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа па-іншаму: што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш?

Ежа па-іншаму: што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш?

Чым можна падсілкавацца, і навошта гэта ядуць.

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.