Вы тут

Спецыяльны выпуск "Літаратуры і мастацтва" прэзентаваны ў Сербіі


У Бялградзе ў Сербіі пачала сваю работу 61-я міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Аўтарытэтны кніжны форум Еўропы сабраў гасцей і ўдзельнікаў з дзясяткаў краін свету. Сёлета ганаровым госцем выстаўкі з'яўляецца Іран.


Вялікім стэндам, шматлікімі мерапрыемствамі прадстаўлена і Рэспубліка Беларусь. Адкрываючы работу беларускага стэнда, міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч расказала гасцям пра тыя дасягненні ў кнігавыданні, якія ажыццёўлены ў нашай краіне.

У Сербіі добра ведаюць і любяць Беларусь. Дзясяткі людзей, знаёмячыся з беларускай кнігай, успамінаюць і гавораць пра палітычную і духоўную падтрымку Сербіі з боку Беларусі, пра візіты нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Бялград, пра трывалае беларуска-сербскае сяброўства.

Сведчаннем дружбы нашых народаў з'яўляецца прэзентаваная на стэндзе кніга "Беларусы пра Сербію / Югаславію", выдадзеная ў Мінску ў выдавецтве "Белпрынт". Паўнамоцны і Надзвычайны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сербіі Уладзімір Чушаў, расказваючы пра гэта выданне, адзначыў вялікую ролю ў складанні кнігі прафесара БДУ доктара філалагічных навук Івана Чароты.

Ён сабраў пад адной вокладкай мноства мастацкіх і публіцыстычных твораў беларускіх аўтараў, пачынаючы з верша Максіма Багдановіча.

На стэндзе быў прэзентаваны спецыяльны выпуск газеты "ЛіМ", які расказвае пра беларуска-сербскую літаратурную дружбу. Расказалі беларускія ўдзельнікі выстаўкі і пра кнігу "Францыск Скарына на мовах народаў свету", дзе разам з іншымі перакладамі прадстаўлены тры пераўвасабленні вядомага тэксту беларускага першадрукара ("Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае..."). Аўтарамі перакладаў на сербскую з'яўляюцца Радміла Рысціч, Іван Чарота, Саманта Рыц.

Выстаўка працягваецца. Многія сустрэчы беларускай дэлегацыі, беларускіх кнігавыдаўцоў пройдуць і на іншых пляцоўках Бялграда. Акрамя таго, Сербія можа стаць ганаровым госцем Мінскай кніжнай выстаўкі.

Кірыл Ладуцька, г. Бялград, Сербія.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».