У 2015 годзе агульны аб'ём гаспадарчай дзейнасці рэкламных агенцтваў Кітая склаў 597,3 млрд юаняў ($88,3 млрд.). Кітай умацаваў статус другога найбуйнейшага рэкламнага рынку ў свеце, заўважае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".
Пра гэта паведаміла намеснік начальніка Дзяржаўнага гандлёва-прамысловага адміністрацыйнага ўпраўлення КНР Гань Лін напярэдадні ў горадзе Хайкоу (правінцыя Хайнань, Паўднёвы Кітай) на 23-м Кітайскім міжнародным фестывалі рэкламы. Чыноўнік адзначыла, што рэкламны бізнес Кітая атрымаў хуткае развіццё дзякуючы рэалізацыі ў краіне стратэгіі "шырокай прадпрымальніцкай ініцыятывы і масавай інавацыйнай дзейнасці", а таксама распаўсюджванню інтэрнэту, асабліва мабільнага.
Летась у Кітаі было зарэгістравана 128 тыс. новых рэкламных агенцтваў, да канца 2015 года іх агульная колькасць дасягнула 670 тыс. У мінулым годзе рэкламны бізнес Кітая стварыў 355 тыс. новых працоўных месцаў, да канца мінулага года ў гэтай галіне было занята больш чым 3 мільёна чалавек.
«Залатая падаплёка крылаў... »
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.