Вы тут

Мiжнародныя аўтобусныя маршруты рыхтуюцца да зiмовага часу


З 30 кастрычнiка па 25 сакавiка наступнага года краiны Еўропы пераходзяць на зiмовы час. У дзяржаўным прадпрыемстве «Мiнсктранс» паведамiлi аб рэйсах па шэрагу мiжнародных аўтобусных маршрутаў у гэты час.


Напрыклад, па маршруце Мiнск — Беласток яны ў пазначаны перыяд будуць адпраўленнем: з Мiнска ад АВ «Цэнтральны» ў 23.30 па пятнiцах; з Беластока — у 15.00 (замест 16.00) па нядзелях; Мiнск — Варшава адпраўленнем з Мiнска ад АВ «Цэнтральны» штодня ў 6.10 i ў 19.30 (замест 18.30); з Варшавы — штодня адпаведна ў 12.00 i ў 16.30; Мiнск — Вiльнюс праз Ашмяны адпраўленнем: з Мiнска ад АВ «Цэнтральны» ў 9.20 (замест 8.20) i ў 12.00 (замест 11.00) штодня, у 1.35 па нядзелях i панядзелках; з Вiльнюса — адпаведна ў 14.00 i 16.00 штодня, у 17.00 па нядзелях, у 7.20 па панядзелках. Рэйсы па маршрутах Мiнск — Кiеў будуць адпраўленнем з Мiнска ад АВ «Цэнтральны» ў 0.10 (замест 23.00) штодня; з Кiева — у 21.30 па пятнiцах i нядзелях; Мiнск — Кiеў (Ачакаў) адпраўленнем: з Мiнска ад АВ «Цэнтральны» ў 18.00 па чацвяргах i пятнiцах; з Кiева — у 19.30 штодня; Мiнск — Мюнхен адпраўленнем з Мiнска ад АВ «Цэнтральны» ў 12.00 па серадах, пятнiцах (прыбыццё ў Мюнхен у 13.00); з Мюнхена ў 13.00 па пятнiцах i нядзелях (прыбыццё ў нашу сталiцу ў 18.00).

Аналагiчныя змяненнi будуць таксама для мiжнародных маршрутаў Мiнск — Калiнiнград, Мiнск — Калiнiнград праз Каўнас, Мiнск — Каўнас, Мiнск — Рыга праз Вiльнюс, Мiнск — Рыга.

Загаловак у газеце: Маршруты рыхтуюцца да зiмовага часу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?