Як перабудаваць харчовыя звычкi, абудзiць сiлу волi, зацягнуць сябе ў спартзалу i перамагчы прыродную ляноту на шляху да iдэальнага i здаровага цела, у якiм, як вядома, здаровы дух? Адказ на гэта пытанне з дапамогай прафесiяналаў будуць шукаць удзельнiкi другога сезона папулярнага праекта «Трансфармацыя» на тэлеканале «Беларусь 1».
Удзельнiкамi праграмы сталi 9 герояў ва ўзросце ад 19 да 42 гадоў — чацвёра мужчын i пяцёра жанчын, якiх аб'ядноўвае адно: жаданне змянiць жыццё i «зляпiць» новых сябе. Ну, i галоўны прыз рэалiцi-шоу — таксама неблагая мэта. Для яе дасягнення ў герояў i тэлевядучага Арцёма Рыбакiна, якi пройдзе разам з iмi ўвесь комплекс трэнiровак, ёсць усяго тры месяцы. Гледачы ж змогуць у кожным суботнiм выпуску не толькi сачыць, як змяняюцца героi звонку i знутры, але i даведацца больш пра сiлавыя трэнiроўкi i скласцi з дапамогай дыетолага правiльнае меню. Цiкава, цi здолее нехта пабiць рэкорд першага пераможцы «Трансфармацыi» Уладзiмiра Казакевiча, якi за тры месяцы пазбавiўся 22 кiлаграмаў? Сачыце за эфiрам!
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.