Вы тут

БЧ прапануе паслугу па дастаўцы скорапсавальных грузаў


Новую паслугу па дастаўцы грузаў, якiя патрабуюць падтрымання тэмпературнага рэжыму, прапануе дзяржаўнае прадпрыемства "Белiнтэртранс — транспартна-лагiстычны цэнтр" Беларускай чыгункi.


Як паведамiлi ў прэс-цэнтры магiстралi, прадпрыемства ў выпадку неабходнасцi можа арганiзаваць перавозку розных вiдаў скорапсавальнай прадукцыi ў экспартных, iмпартных, унутрырэспублiканскiх, мiжнародных зносiнах на любыя адлегласцi з падтрыманнем тэмпературнага рэжыму грузаў да -20 °C, а таксама ў тэрмарэжыме на ўсiм працягу транспарцiроўкi.

Дастаўка скорапсавальных грузаў можа быць арганiзавана ў 40-футавых кантэйнерах арганiзаванымi рэфрыжэратарнымi счэпамi з падтрыманнем тэмпературнага рэжыму ў краiны Балтыi, Калiнiнградскую вобласць, iншыя рэгiёны Расiйскай Федэрацыi, уключаючы Далёкi Усход, Сярэднюю Азiю, Кiтай; у адзiночных рэфрыжэратарных кантэйнерах у напрамку Кiтая, Манголii i Далёкаўсходняга рэгiёна Расiйскай Федэрацыi, Урала, Сiбiры.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Давязём Свежанькім!

Выбар рэдакцыі

Культура

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.