Вы тут

У Бялградзе пачала работу 61-я міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш


У Бялградзе ў Сербіі пачала сваю работу 61-я міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Аўтарытэтны кніжны форум Еўропы сабраў гасцей і ўдзельнікаў з дзясяткаў краін свету. Сёлета ганаровым госцем выстаўкі з'яўляецца Іран.


Вялікім стэндам, шматлікімі мерапрыемствамі прадстаўлена і Рэспубліка Беларусь. Адкрываючы работу беларускага стэнда, міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч расказала гасцям пра тыя дасягненні ў кнігавыданні, якія ажыццёўлены ў нашай краіне.

У Сербіі добра ведаюць і любяць Беларусь. Дзясяткі людзей, знаёмячыся з беларускай кнігай, успамінаюць і гавораць пра палітычную і духоўную падтрымку Сербіі з боку Беларусі, пра візіты нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Бялград, пра трывалае беларуска-сербскае сяброўства.

Сведчаннем дружбы нашых народаў з'яўляецца прэзентаваная на стэндзе кніга «Беларусы пра Сербію / Югаславію», выдадзеная ў Мінску ў выдавецтве «Белпрынт». Паўнамоцны і Надзвычайны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сербіі Уладзімір Чушаў, расказваючы пра гэта выданне, адзначыў вялікую ролю ў складанні кнігі прафесара БДУ доктара філалагічных навук Івана Чароты. Ён сабраў пад адной вокладкай мноства мастацкіх і публіцыстычных твораў беларускіх аўтараў, пачынаючы з верша Максіма Багдановіча.

У першы дзень работы выстаўкі на нацыянальным стэндзе адбылася прэзентацыя спецвыпуску газеты «Лiтаратура i мастацтва», прысвечанага беларуска-сербскаму мiжлiтаратурнаму ўзаемадзеянню. Беларускiя ўдзельнiкi расказалi пра кнiгу «Францыск Скарына на мовах народаў свету», дзе разам з iншымi перакладамi прадстаўлена пераўвасабленне на сербскую мову вядомага тэксту беларускага першадрукара («Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае...»). Аўтарамi гэтых перакладаў з'яўляюцца Радмiла Рысцiч, Iван Чарота, Саманта Рыц.

Шматлiкiя сустрэчы беларускай дэлегацыi, кнiгавыдаўцоў, распаўсюджвальнiкаў друку пройдуць i на iншых пляцоўках Бялграда.

Кірыл ЛАДУЦЬКА,

г. Бялград, Сербія

Загаловак у газеце: Трыумф беларускай кнігі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».