Вы тут

Да канца гэтага года для фiзасоб у байнэце з'явiцца «адно акно»


У эпоху iнфармацыйных тэхналогiй пытаннi, на вырашэнне якiх марнавалася шмат часу, знаходзяць адказ у адзiн клiк. Гэта рэзка памяншае колькасць бюракратычных аперацый пры зносiнах на афiцыйным узроўнi. Таму з'яўленне электроннага ўрада — не данiна модзе XXI стагоддзя, а лагiчнае i неабходнае пашырэнне магчымасцяў дзяржавы. Сёння гэта сапраўды самы эфектыўны спосаб пачуць усiх грамадзян краiны i дапамагчы iм з вырашэннем iх праблем. Дзякуючы Нацыянальнаму цэнтру электронных паслуг (НЦЭП) з года ў год гэта становiцца ўсё больш рэальна. Пра тое, чым сёння займаецца НЦЭП, для газеты «Звязда» расказала начальнiк упраўлення электроннай камерцыi Наталля КОЧЫНА.


— На якiм этапе знаходзiцца стварэнне электроннага ўрада?

— Задача па стварэннi электроннага ўрада ў Беларусi пастаўлена досыць даўно. Завершана некалькi праграм iнфарматызацыi па аўтаматызацыi абмену iнфармацыi памiж дзяржорганамi. Створана i паспяхова функцыянуе iнфраструктурная платформа е-урада. Важнай задачай сёння з'яўляецца стварэнне якасных, зручных i карысных сэрвiсаў для ўсiх жыхароў краiны: перавод адмiнiстрацыйных працэдур у электронны выгляд, магчымасць атрымання электронных паслуг на адзiнай платформе, спрашчэнне работы дзяржаўных органаў з грамадзянамi. Нацыянальны цэнтр электронных паслуг працуе над тым, каб дзяржава i грамадзяне маглi пачуць адзiн аднаго.

— Вядома, што пры стварэннi электроннага ўрада ў краiне нямала ўвагi ўдзялялася супрацоўнiцтву з карэйскiмi калегамi. Якi вопыт атрымалася ў iх пераняць?

— Карэйская мадэль пабудовы электроннага ўрада сёння з'яўляецца адной з самых паспяховых i iнавацыйных у свеце. Сёлета 9 верасня ў Мiнску памiж Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматызацыi Беларусi i Нацыянальным агенцтвам развiцця iнфармацыйнага грамадства Карэi заключана пагадненне аб супрацоўнiцтве па заснаваннi i забеспячэннi функцыянавання Цэнтра супрацоўнiцтва ў галiне iнфармацыйных тэхналогiй. Пагадненне заключана на перыяд з 2017 па 2019 год. Гэта павiнна значна паскорыць працэсы па стварэннi iнфармацыйнага грамадства ў нашай краiне. Аднак, нягледзячы на ўсе плюсы карэйскай мадэлi, мы прымаем таксама станоўчы вопыт iншых краiн, напрыклад, мадэль Эстонii павучальная ў частцы прымянення сродкаў iдэнтыфiкацыi i электроннага лiчбавага подпiсу.

— Наколькi бяспечная перадача дакументаў памiж дзяржструктурамi?

— Усе дакументы адпраўляюцца па абароненых каналах. Мы забяспечваем не простае злучэнне праз iнтэрнэт, а закрытыя каналы, аб'яднаныя ў адзiную абароненую сетку. Спецыялiсты НЦЭП усведамляюць, што любую сетку можна ўзламаць. Таму па сiстэме мiжведамаснага дакументаабароту не адпраўляюцца дакументы, якiя прызначаны для службовага выкарыстання i змяшчаюць дзяржаўныя сакрэты.

— Як цэнтр ужо сёння спрыяе дыялогу памiж фiзiчнымi, юрыдычнымi асобамi i дзяржаўнымi органамi?

— Нашы паслугi ў большай частцы накiраваныя на спрашчэнне работы дзяржаўных органаў i юрыдычных асоб. Напрыклад, электронны дакументаабарот звычайны грамадзянiн пакуль выкарыстоўваць не будзе, у той час як для юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў гэта звычайная практыка, калi на працягу дня ў дзяржорганы адпраўляецца любая карэспандэнцыя: запыты, камерцыйныя прапановы, дагаворы — у электронным выглядзе.

Што тычыцца фiзiчных асоб, мы працягваем работу над комплексам «адно акно». Гэты праграмны комплекс накiраваны на аўтаматызацыю працэсаў пры ажыццяўленнi адмiнiстрацыйных працэдур. Дзякуючы комплексу «адно акно» ў фiзiчных асоб да канца года з'явiцца магчымасць атрымлiваць адмiнiстрацыйныя працэдуры ў электронным выглядзе праз Адзiны партал электронных паслуг, размешчаны ў iнтэрнэце па адрасе portal.gov.by. Цяпер у электронны выгляд пераводзiцца больш за 200 найбольш значных адмiнiстрацыйных працэдур, напрыклад, Дзяржаўны пагранiчны камiтэт спросцiць парадак выдачы пропускаў на ўезд, часовае знаходжанне i перамяшчэнне ў памежнай зоне замежным грамадзянам, у прымежнай паласе грамадзянам Беларусi i замежным вандроўнікам. Акрамя таго, з'явiцца магчымасць атрымаць аднаразовы пропуск на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу краiны. А Дзяржаўны мытны камiтэт, дзякуючы «аднаму акну» спросцiць парадак прадастаўлення мытнай статыстыкi знешняга гандлю, вяртанне выкананых авансавых плацяжоў.

Гэта далёка не ўвесь пералiк адмiнiстрацыйных працэдур, якiя з'явяцца досыць хутка. Таксама будзе ажыццяўляцца i электроннае ўзаемадзеянне грамадзян з Мiнiстэрствам па падатках i зборах i Мiнiстэрствам унутраных спраў. З укараненнем комплексу спросцiцца жыццё для грамадзян i гасцей краiны. I яшчэ адзiн важны iнструмент, якi НЦЭП можа прапанаваць для выкарыстання фiзiчным i юрыдычным асобам, — ключ электроннага лiчбавага подпiсу. Цяпер электронны подпiс прызначаны не толькi для аўтэнтыфiкацыi пры падпiсаннi дакументаў, але i для падачы падатковай дэкларацыi, статыстычнай справаздачнасцi, падпiсання электронных рахункаў. Грамадзяне неўзабаве змогуць карыстацца электронным лiчбавым подпiсам для атрымання электронных паслуг i адмiнiстрацыйных працэдур праз Адзiны партал электронных паслуг. Такiм чынам, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг спрыяе пераходу да больш зручных i простых зносiн дзяржавы i грамадзян.

— Што змянiлася ў сувязi з дзейнасцю цэнтра ў краiне за 4 гады з пачатку яго iснавання i да чаго прыйшлi сёння?

— З 2012 года цэнтр з'яўляецца аператарам мiжведамасных iнфармацыйных сiстэм. Асноўнымi яго задачамi ў той момант былi падтрыманне iнфраструктуры электроннага ўрада i забеспячэнне работы ўсiх сiстэм. Гаворка iдзе пра агульнадзяржаўную аўтаматызаваную iнфармацыйную сiстэму, сiстэму мiжведамаснага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў i шэраг iншых. Аднак сёння колькасць сiстэм, аператарам якiх з'яўляецца цэнтр, павялiчылася. НЦЭП выступае таксама аператарам iнтэграцыйнага шлюза нацыянальнага сегмента ў рамках ЕАЭС, аператарам даверанага трэцяга боку i дапамагае забяспечваць мiждзяржаўнае электроннае ўзаемадзеянне.

— Якiя паслугi НЦЭП дзяржорганы выкарыстоўваюць часцей за ўсё?

— Найбольш шырока выкарыстоўваюцца зараз паслугi электроннага мiжведамаснага дакументаабароту. У краiне стаiць задача перайсцi ад абмену дакументамi на папяровым носьбiце да электроннага дакументаабароту. Актыўна гэты працэс пачаўся пасля падпiсання Указа Прэзiдэнта №157 у 2013 годзе. У адпаведнасцi з iм усе дзяржорганы i дзяржарганiзацыi абавязаны да 1 студзеня 2017 года забяспечыць устаноўку ў сваiх ведамствах такiх сiстэм. А НЦЭП аб'яднае iх у адзiнае «сецiва». Работа ў нашай сiстэме скарачае час на падрыхтоўку i адпраўку дакументаў, акрамя таго, выключаецца магчымасць iх страты. Працэнт арганiзацый, якiя падключылiся да сiстэмы за 4 гады, геаметрычна павялiчыўся. У 2012 годзе гэтая лiчба была менш за 100 арганiзацый, а сёння ўжо 3000 абанентаў. Перапiска памiж дзяржаўнымi органамi цяпер вядзецца толькi ў электронным выглядзе. Аднак, у адпаведнасцi з Указам, да сiстэмы павiнны падключыцца больш за 17 тысяч абанентаў. Да завяршэння тэрмiнаў выканання дакумента застаецца 3 месяцы, а падключана ўсяго 16%. Перад намi яшчэ вялiкi пласт работы. Мабыць, не ўсе яшчэ да канца разумеюць выгаду ад гэтага працэсу. Мы разлiчваем на тое, што калi падключацца ўсе абавязаныя, то эфект аўтаматызацыi ўзаемадзеяння будзе каласальным.

Iлья КРЫЖЭВIЧ

kryzhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дыялог улады i грамадзян пераходзiць у анлайн

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».