Вы тут

Намібія заяўляе аб перспектыўнасці супрацоўніцтва з Беларуссю


Першы візіт намесніка прэм'ер-міністра — міністра міжнародных адносін і супрацоўніцтва Намібіі спадарыні Нетумба Нандзі-Ндаітва ў нашу краіну прайшоў паспяхова. Уладзімір Макей, міністр замежных спраў нашай краіны, і яго калега з Намібіі падпісалі па выніках сустрэчы мемарандум аб узаемаразуменні, які тычыцца правядзення палітычных кансультацый. Гэта першы дакумент у беларуска-намібійскіх двухбаковых адносінах.


— Гэта першы візіт такога высокага ўзроўню ў гісторыі беларуска-намібійскіх адносін, — адзначыў Уладзімір Макей. — Мы ацэньваем гэтую сустрэчу ў Мінску як сапраўды знакавую і своечасовую падзею, якая паслужыць імпульсам для рэалізацыі нашага ўзаемадзеяння па ўсіх кірунках. Мы невялікія краіны па плошчы, але ў нас цалкам падобныя погляды на развіццё міжнародных адносін, на развіццё двухбаковага супрацоўніцтва. Мы хочам быць адно для аднаго сябрамі, надзейнымі партнёрамі.

Кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў Беларусі і Намібіі абмеркавалі асноўныя напрамкі і сферы, у якіх маглі б эфектыўна супрацоўнічаць.

— Мы зыходзім з таго, што паміж нашымі краінамі няма ніякіх праблем, — заявіў Уладзімір Макей. — Мы хочам быць сябрамі і надзейнымі партнёрамі і сышліся ў меркаванні, што цяперашняя сітуацыя стварае добрую аснову для выпрацоўкі і рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у шэрагу абласцей. Гэта і горназдабыўная прамысловасць, супрацоўніцтва ў вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, сельская гаспадарка, сферы адукацыі, навукі і новых тэхналогій.

Нетумба Нандзі-Ндаітва выказала зацікаўленасць у развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю, у тым ліку ў сферах высокіх тэхналогій, інавацый, сельскай гаспадаркі. Знаходзячыся пад добрым уражаннем ад наведвання нашай краіны, віцэ-прэм'ер Намібіі асобна выказалася і пра перспектыўнасць двухбаковых адносін у сферы турызму. Акрамя гэтага, яна запрасіла Уладзіміра Макея наведаць з візітам Намібію. А ў самы бліжэйшы час можа адбыцца візіт нашай дэлегацыі ў гэту афрыканскую краіну для ўдзелу ў інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў пачатку лістапада бягучага года.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Добры пачатак

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.