Вы тут

Як новая рэдакцыя закона аб занятасці дзейнічае ў глыбінцы


З 24 кастрычнiка пачала дзейнiчаць новая рэдакцыя закона аб занятасці насельнiцтва. Цяпер удвая скарацiўся тэрмiн на бiржы працы — толькi 18 месяцаў можна заставацца у статусе беспрацоўнага. Пры гэтым пошукi працы — цалкам адказнасць самога чалавека. Ён павiнен з'явiцца на перамовы з наймальнiкам на працягу двух працоўных дзён з дня выдачы накiравання службай занятасцi. Усе змяненнi ў законе накiраваны на развiццё i падтрымку матывацыi да актыўнага пошуку работы, узмацненне адказнасцi як наймальнiкаў, так i беспрацоўных. Дарэчы, змяненняў у законе шмат. Астатнiя ўступяць у дзеянне ў пачатку наступнага года. У Гомелi тым часам афiцыйны ўзровень беспрацоўя ацэньваецца традыцыйным адным працэнтам, — гаворыць начальнiк упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама Аляксандр Ключынскi.


— Стан рынку працы ў Гомелi стабiльны, ён, канешне, крыху вагаецца, але думаем, што да канца года такiм i будзе ўтрымлiвацца. Прагнозы паказваюць, што ўсё будзе падкантрольна. Вызваленне людзей на прадпрыемствах i ў арганiзацыях горада нязначнае. Сёння гэта каля 650 чалавек. Куды больш складана працаўладкаваць тых, хто доўга не працаваў. У службе занятасцi зараз маюць патрэбу ў рабоце больш мужчын, чым жанчын, як гэта было раней. Размова iдзе пра тых, хто доўга (год i больш) не працаваў. Магчыма, некаторыя з iх нелегальна працавалi за межамi краiны. Трэба мець на ўвазе: беспрацоўныя i тыя, хто працаваць не жадаюць, — гэта розныя катэгорыi людзей. Першыя шукаюць работу i маюць мэту працаўладкавацца, але з нейкай прычыны пакуль не працуюць. Ёсць i iншыя — хто не прымае меры для таго, каб знайсцi работу. Гэта яны плацяць грошы ў падатковую iнспекцыю. Сёлета намi аказана садзеянне ў працаўладкаваннi 6,5 тысячы гамяльчан. Гэта на 2 тысячы больш, чым летась на гэты ж тэрмiн.

— Аляксандр Паўлавiч, якiя спецыяльнасцi зараз запатрабаваны?

— Рынак рэагуе iмгненна на сiтуацыю ў эканомiцы. У першым квартале былi неабходны будаўнiкi, сёння, у сувязi з адкрыццём новых аб'ектаў буйных гандлёвых сетак, шмат людзей патрабуе гандаль. Значыць, неабходны касiры, прадаўцы, кантралёры... Як i раней, ёсць патрэба ў швачках, i таму мы будзем весцi iх падрыхтоўку. Не выключана, што налета будуць патрэбны спецыялiсты ў iншых галiнах — мы хутка адрэагуем на попыт. Нас сёння хвалюе 2017 год. Нашы спецыялiсты вядуць разлiкi i працуюць з наймальнiкамi. Мы робiм усё, каб як мага больш людзей былi заняты i павышалi свой жыццёвы ўзровень. Для людзей, якiя з нейкiх прычын не рэалiзавалi сябе ў асноўнай прафесii, паводле сваёй адукацыi, ёсць перападрыхтоўчыя курсы. Сёння на iх накiравана больш за 600 чалавек. Попыт вывучаем пастаянна: якiя кадры будуць патрэбны надалей. Важна, каб дзяржаўныя грошы на перанавучанне пайшлi па прызначэннi, каб людзi ўрэшце працаўладкавалiся.

— Быць беспрацоўным афiцыйна — гэта атрымлiваць 42 рублi дапамогi ў месяц. I пры гэтым мець абавязацельствы перад дзяржавай...

— Так. Дапамога па беспрацоўi сёння складае толькi дзве базавыя велiчынi. Iх выплачваюць, калi чалавека скарацiлi на вытворчасцi. Калi сам звольнiўся або за нейкiя парушэннi — выплата дапамогi не прызначаецца. Але ж, каб атрымаць i гэтыя невялiкiя грошы, трэба выканаць пэўныя ўмовы. У тым лiку адпрацаваць на грамадскiх работах. Калi беспрацоўны iгнаруе гэтае патрабаванне, выплаты прыпыняюцца. Калi ён пайшоў вучыцца i прагульвае заняткi — таксама. Усё ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Грамадскiя работы, да выканання якiх мы прыцягваем беспрацоўных, самыя розныя. Яны могуць узнiкнуць у любы момант. Напрыклад, канаву выкапаць, дапамагчы на сельскагаспадарчых работах, прыбраць пэўную тэрыторыю. 400—500 чалавек штодзень выходзяць для ўдзелу ў грамадскiх работах.

Звычайна наймальнiк звяртаецца да нас, калi трэба выканаць нейкую работу за кароткi перыяд часу. Мы заключаем дагавор, i людзi iдуць адпрацоўваць. Калi чалавек адмаўляецца — беспрацоўным ён застаецца, але выплаты прыпыняюцца. Нават, калi чалавек адмаўляецца ад дзвюх прапаноў падыходзячай работы — выплаты будуць прыпынены.

— Сёння пастаянна iдзе размова пра развiццё прыватнай iнiцыятывы. Як служба занятасцi дапамагае ў гэтым кiрунку?

— Мы, канешне, падтрымлiваем тых, хто зрабiў выбар на развiццё сваёй справы. Самыя распаўсюджаныя спецыяльнасцi — цырульнiкi i таксiсты. Але ж ёсць майстар па ўсталёўцы iнжынернага абсталявання, рэстаўратар, вытворца музычнага iнструменту, сталяр... Субсiдыю зусiм нескладана атрымаць, але ж складана падрыхтаваць бiзнес-план, якi пераканае экспертны савет у тым, што гэта iнiцыятыва будзе прыносiць прыбытак. Калi чалавек атрымлiвае ад дзяржавы падтрымку, ён павiнен добра працаваць i пералiчваць падаткi дзяржаве. Калi ж чалавек выкарыстаў грошы не па прызначэннi, ён павiнен iх вярнуць, i так здараецца. Праз суд грошы вяртаем. Мы цесна працуем з падатковымi органамi i пастаянна кантралюем гэтыя працэсы. Што тычыцца сваёй справы, галоўнае — каб чалавек быў падрыхтаваны да выбранай работы. Калi нечага яму не хапае — накiроўваем на пэўныя курсы. Напрыклад, па вывучэннi падатковага заканадаўства. Сёлета ў нас атрымалi субсiдыю ў памеры дзве тысячы рублёў амаль 80 чалавек. Думаю, да канца года iх будзе каля 100.

Iрына АСТАШКЕВIЧ

iost@zviazda.by

Загаловак у газеце: На карысць сваю i дзяржавы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.