Вы тут

Студэнты на родах — умяшанне ў прыватнае жыццё цi норма?


Далёка не кожная жанчына ўзрадуецца навiне: на вашых родах будзе прысутнiчаць група студэнтаў. Як паказвае практыка i водгукi на форумах маладых матулек, калi парадзiху папярэдзiлi пра хуткую «недарэчнасць» — ужо нядрэнна. Але ж цi маюць жанчыны права абаранiць сябе ад процьмы лiшнiх вачэй у настолькi iнтымны момант, калi гэта пярэчыць iх жыццёвым каштоўнасцям? Як можа адбiцца прысутнасць вялiкай колькасцi незнаёмых людзей у радзiльнi на здароўi будучай матулi? Як, у сваю чаргу, без практыкi вучыцца медыкам-пачаткоўцам, каб стаць выдатнымi спецыялiстамi? Карэспандэнт «Звязды» выслухала рознабаковыя меркаваннi па гэтых пытаннях i прывяла аптымальны варыянт вырашэння праблемы.


Лiзавета Нарушыс, 20 гадоў, спартыўны трэнер: «Я на шостым месяцы i катэгарычна супраць прысутнасцi студэнтаў на сваiх родах. У такi адказны момант не хочацца, каб за мной назiрала процьма зацiкаўленых вачэй. Гэта, зразумела, справа прыватная. Многiя, ведаю, згаджаюцца на такое. Канешне, студэнтам трэба вучыцца, гэта не пярэчыць закону, але абавязкова загадзя трэба гэтае пытанне ўзгаднiць з парадзiхай. Асабiста я буду нараджаць па платным кантракце, каб нiхто не замiнаў i не прысутнiчаў».


Палiна Мiцiчава, 24 гады, iндывiдуальны прадпрымальнiк: «У мяне на родах прысутнiчалi студэнты. I хачу сказаць iм вялiкi дзякуй! Было вельмi балюча i дзве дзяўчыны-практыканткi вельмi дапамагалi. Адна рабiла мне масаж паяснiцы, а другая трымала за руку i казала добрыя словы. Потым я заўважыла за шклом яшчэ чалавек 10—15. Але ў той момант мяне нiчога не цiкавiла, акрамя болю i дзiцяцi. Калi нарадзiла, я заплакала i ўбачыла, што дзяўчаты за шклом таксама пачалi плакаць. Я — ад шчасця, а яны — не ведаю чаму... Дарэчы, роды прайшлi паспяхова, праз гадзiну я ўжо бегала. Нягледзячы на тое, што мяне нiхто не папярэдзiў, я вельмi рада, што была такая моцная падтрымка».


Лiзавета Прылажынская, 26 гадоў, урач-эпiдэмiёлаг: «У студэнцкiя гады я прысутнiчала на родах у якасцi назiральнiцы. Калi сама нараджала дзiця, практыкантаў не было: роды пачалiся позна ўвечары, а студэнты прыходзяць, як правiла, да 17 гадзiн. Дарэчы, iх прыводзяць на роды толькi ў тыя радзiльнi, дзе ёсць кафедра акушэрства i гiнекалогii. Даведацца пра такiя ўстановы можна загадзя праз iнтэрнэт. Канешне, дактары абавязаныя папярэдзiць парадзiху, аднак дазволу нiхто прасiць не будзе. Дзяржава прапануе бясплатную медыцыну, калi кагосьцi гэта не задавальняе, то ёсць платныя ўстановы. Да таго ж па сабе ведаю, што студэнтаў выкладчыкi таксама доўга рыхтуюць i настройваюць. Медыкi-пачаткоўцы — людзi з разуменнем, таму нiякiх жартаў, каментарыяў i абмеркаванняў сабе не дазваляюць. Наадварот, усе суперажываюць i з дрыгаценнем назiраюць, а калi з'яўляецца малы, ва ўсiх наварочваюцца слёзы, часам пачынаюць пляскаць у далонi i вiншаваць. Уявiце сабе, як цудоўна з'явiцца на свет, калi цябе чакае столькi людзей».


Сяргей Арабей, студэнт чацвёртага курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта: «Як правiла, жанчына не ведае, што да яе прыйдуць студэнты. Нам выкладчык загадзя гаворыць, каб усе падрыхтавалi адпаведнае адзенне i маскi. Студэнты маюць права толькi назiраць за ўсiм, што адбываецца, без анiякiх манiпуляцый. А вось iнтэрны (дыпламаваныя спецыялiсты, якiя павiнны набiрацца практычнага вопыту на працягу года) могуць прымаць роды пад наглядам дактароў цi дапамагаць акушэру. Як будучы спецыялiст у галiне аховы здароўя i як будучы тата я атрымаў найкаштоўнейшы вопыт».


Iрына Лашко, урач анестэзiёлаг-рэанiматолаг у клiнiчнай радзiльнi: «Трэба разумець, што калi ўстанова аховы здароўя мае статус «клiнiчнай», то на яе базе працуюць супрацоўнiкi кафедраў i ажыццяўляецца навучальны працэс. Прафесары кансультуюць пацыентаў у складаных сiтуацыях i, як выкладчыкi, не могуць пазбавiць студэнтаў магчымасцi вучыцца. Гэтыя кансультацыi i клiнiчныя выпадкi запамiнаюцца значна лепш, чым апiсаныя ў падручнiках. На практыцы часцей за ўсё жанчынам настолькi балюча, што яны не зважаюць на староннiх людзей. Абурэнне пачынаецца пасля родаў, аднак пры гэтым усе хочуць атрымаць адукаваных i надзейных спецыялiстаў. Студэнтам важна ўбачыць працэс на практыцы, бо падручнiкi, лялькi i вiдэа — гэта менш эфектыўна».


Нэлi Ксяневiч, псіхолаг: «Нараджэнне дзiцяцi — гэта вельмi адказны, iнтымны i досыць небяспечны працэс. Зразумела, што студэнтам трэба вучыцца. Але, лiчу, прысутнасць медпачаткоўцаў абавязкова трэба ўзгадняць з парадзiхай. Жанчына падчас родаў не толькi адчувае боль, але i агаляецца ў iнтымных месцах, i таму вельмi непрыстойна схаваць ад яе факт вiзiту незнаёмых людзей. Роды з'яўляюцца вялiкiм выпрабаваннем, i, каб праходзiць яго пры iншых людзях, трэба валодаць мужнасцю. Пры непапярэджаннi можа паўстаць шмат непажаданых псiхалагiчных наступстваў — аж да адкладання непрыемнага моманту на падсвядомасцi i знiкнення сексуальнай цягi. Калi студэнтаў настройваюць на тое, што гэта нешта асаблiвае, што з'яўляецца новае жыццё, калi ёсць належнае стаўленне, то гэта велiзарны плюс».

Пытанне аб папярэджаннi парадзiхi пра прысутнасць медыкаў-пачаткоўцаў сёння вырашаецца хутчэй на этычным, чым на заканадаўчым узроўнi. Але згодна з артыкулам 41 Закона «Аб ахове здароўя» пацыент мае права на паважлiвае i гуманнае стаўленне з боку медыцынскiх работнiкаў. А значыць, будучая матуля можа запатрабаваць вывесцi студэнтаў з палаты, калi гэта пярэчыць яе жыццёвым поглядам i зневажае iх.

Веранiка УЛАСЕВIЧ

veronika.ulasevich@mail.ru

Фота Jean-Paul Chassenet / Media for Medical / UIG

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.