У мяне з 13 гадоў былi прышчы. Як я толькi нi пазбаўлялася ад iх — нiчога не дапамагала, пакуль не з'ездзiла ў госцi да сяброўкi. Яе тата параiў выдатную рэч, называецца «алунiт» — гэты камень наогул лiчыцца дэзадарантам, але яго можна выкарыстоўваць у любых мэтах i нават паласкаць рот ад карыесу (папярэдне апусцiўшы ў шклянку з халоднай вадой на 30 секунд).
Ад прышчоў я пазбавiлася за 2 месяцы. З таго часу, калi i выскачыць адзiн, я яго намажу алунiтам — i ўсё. Прадаецца ў аптэках, але не ва ўсiх. Па-iншаму завецца «квасцовы камень». Галоўнае, каб на этыкетцы ў складзе не было нiякiх дадаткаў. Выглядае, як звычайны дэзадарант, але ўнутры камень (а не шарык), якi круцiцца. Мазаць трэба па чыстым твары, папярэдне акунуўшы алунiт у халодную ваду. Я рабiла так: з ранiцы твар добранька ачышчала дзягцярным мылам (цёплай вадой), потым мыла халоднай вадой, падстаўляла камень пад халодны струмень i мазала iм увесь твар. Вечарам — гэтак жа.
Марына ШЫЛОЎСКАЯ
Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.
«Залатая падаплёка крылаў... »
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.