Вы тут

Святлана Агарвал прадставіць Беларусь на конкурсе «TURKVІSІON 2016» 


Беларуска Святлана Агарвал у снежні бягучага года прадставіць нашу краіну на песенным конкурсе «TURKVІSІON 2016» — турэцкім аналагу «Еўрабачання».


Турцыя, якая перыядычна адмаўляецца ад удзелу ў еўрапейскім музычным спаборніцтве, зладзіць уласны конкурс ужо чацвёрты раз. Дэбютанткай ад нашай краіны стала спявачка Гюнеш, якая ў 2013 годзе атрымала сярэбраную ўзнагароду першага «Цюркбачання». У 2015 годзе Гюнеш выступіла ўжо музычным кіраўніком беларускага ўдзельніка — тады паспрабавала шчасця гродзенская артыстка Аляксандра Казімава, якой удалося заняць толькі 20-ю пазіцыю з 21 магчымых. Сёлета ж гонар прадставіць нашу краіну, паводле рашэння арганізатараў, выпаў ураджэнцы Віцебска Святлане Агарвал. Спявачка прызналася, што актыўна вывучае літаратурную цюркскую мову, каб лепш зразумець і адчуць песню, напісаную для яе Гюнеш: «Гэта даецца цяжка, але я вельмі стараюся, бо і песня, і мова надзвычай прыгожыя».

Дарэчы, на турэцкім аналагу «Еўрабачання» даволі строгія правілы: так, песні на ім могуць выконвацца толькі на турэцкай мове або цюркскіх дыялектах, без аніякіх уключэнняў слоў і выразаў на замежных мовах. З іншага боку, ёсць да чаго імкнуцца: узнагароды, у тым ліку грашовыя, атрымлівае не адзін пераможца, а тройка лідараў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Спяём на «турэцкім Еўрабачанні»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.