Вы тут

Падведзены вынікі конкурсу да 100-годдзя беларускай міліцыі


Юбілей МУС адзначыць толькі ў сакавіку, аднак маштабная падрыхтоўка да падзеі пачалася нашмат раней. Некалькі месяцаў таму быў аб'яўлены конкурс на лепшыя літаратурныя, мастацкія і музычныя творы аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.


Усяго намінацый 7: дзіцячы малюнак, твор выяўленчага мастацтва, фотаработа, плакат, літаратурна-мастацкі і паэтычны твор, песня. Ніякіх узроставых або прафесійных абмежаванняў ва ўдзельнікаў не было, акрамя адной намінацыі — дзіцячы малюнак: яго маглі прадставіць на суд журы толькі юныя мастакі да 15 гадоў. Адсюль і разнастайнасць творчых падыходаў. Толькі ў катэгорыі выяўленчага мастацтва — больш за 800 работ. Членам журы, якія сабраліся ў Нацыянальнай бібліятэцы, каб вызначыць пераможцаў, рашэнне далося нялёгка. Дарэчы, месца пасяджэння было выбрана нездарма: тут праводзілася выстава лепшых работ.

У журы, акрамя прадстаўнікоў міліцэйскага ведамства, — вядомыя дзеячы беларускай культуры: генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, начальнік сектара рэкламы ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, член грамадскага савета пры МУС Аляксандр Дранец,  загадчык аддзела фотаілюстрацый газеты «Звязда» Анатоль Кляшчук, дацэнт інстытута журналістыкі БДУ Кацярына Гуртавая.

Як адзначыў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, член грамадскага савета пры МУС Раман Матульскі, які ацэньваў літаратурна-мастацкія творы, аднак азнаёміўся і з выставай карцін і малюнкаў, конкурс накіраваны на ўмацаванне ўзаемаразумення паміж грамадствам і органамі ўнутраных спраў. Гэта вельмі важна, бо міліцыя эфектыўна працуе толькі пры падтрымцы большасці грамадзян. Спакой у краіне пануе ў выпадку, калі ўсе падзяляюць агульныя каштоўнасці і імкнуцца да адзіных мэт. І конкурс — выдатны паказчык настрояў у грамадстве. Па словах дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, яго ўразіла разнастайнасць тэм, якія закранаюцца. «На малюнках пераважаюць добрыя, светлыя матывы. Адразу становіцца відавочным сэнс работы міліцыі, дзеля чаго ўсё гэта». Уладзімір Пракапцоў падкрэсліў унікальнасць выпадку спалучэння такой сур'ёзнай тэмы, гістарычнага кантэксту і творчага падыходу, які ўразіў нават спрактыкаваных у гэтым пытанні членаў журы.

На мастацкіх творах — вехі гісторыі, гераічныя ўчынкі, штодзённыя абавязкі і, самае галоўнае, мірная краіна. Наперадзе ў іх — тэматычныя выставы, а лепшыя плакаты ў хуткім часе нават з'явяцца на білбордах. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца
11 лістапада ў Палацы культуры прафсаюзаў.

Дар'я Каско

kasko@zvіazda.by

Пераможцы конкурсу

Плакат — УУС Мінскага аблвыканкама (1).

Дзіцячы малюнак — Аляксей Матысік, 14 гадоў, г.п. Вялікая Бераставіца (2).

Твор выяўленчага мастацтва — Андрэй Шугай, г. Кобрын (3).

Фотаработа — Сяргей Марозаў, г. Гродна.

Загаловак у газеце: Праваахоўнік як сімвал дабрабыту краіны

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.