Вы тут

У Салігорскім раёне выратавалі мужчыну, які заблытаўся ў сетках


У Салігорскім раёне работнікі МНС выратавалі чалавека, які тануў. Мужчына заблытаўся ў рыбалоўных сетках.


Здарэнне мела месца а палове дванаццатай ночы: ратавальнікам паведамілі, што на Случы каля вуліцы Надрэчнай у гарпасёлку Старобін тоне чалавек. На месцы высветлілася, што на процілеглым баку ракі ў рыбалоўных сетках заблытаўся мужчына. Пасля выратавання яго шпіталізавалі з дыягназам «пераахаладжэнне». Як паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС, згодна з папярэдняй інфармацыяй, пацярпелы заблытаўся ў сетках і не змог выбрацца з іх самастойна, калі сам жа ўстанаўліваў гэтыя забароненыя прылады рыбалоўства.

Загаловак у газеце: Заблытаўся ў сетках

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.