Вы тут

Рэспубліканская праграма «Шахматны ўсенавуч» стартавала ў Беларусі


У рамках пілотнага праекта «Шахматы — школе», які патрануюць міністэрствы адукацыі, спорту і турызму, НАК і Прэзідэнцкі спартыўны клуб, было закуплена больш за 300 шахматных набораў для адкрыцця шахматных класаў ва ўстановах адукацыі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.


— Пасля сустрэчы кіраўніка дзяржавы з прэзідэнтам Міжнароднай шахматнай федэрацыі Кірсанам Ілюмжынавым было прапанавана шырока ўвесці вывучэнне гульні ў шахматы ў агульнаадукацыйных школах, — расказаў намеснік міністра адукацыі Віктар ЯКЖЫК. — Для гэтых мэт падрыхтавалі больш за 440 педагогаў, якія змогуць навучаць шахматам школьнікаў першых—чацвёртых класаў. Таксама былі вызначаны ўстановы адукацыі, дзе будзе ўкараняцца факультатыў па праграме «Шахматны ўсенавуч».

Віктар Якжык расказаў, што ёсць сусветны вопыт выкладання шахмат у розных формах. (Для прыкладу, у Арменіі шахматы з'яўляюцца абавязковай дысцыплінай у пачатковай школе.) Педагагічнай і псіхалагічнай навукай даказаны станоўчы ўплыў шахмат, асабліва на дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Заняткі шахматамі стымулююць у дзяцей крэатыўнасць, лагічнае мысленне, стратэгічнае планаванне, развіваюць лідарскія якасці.

Праграма шахматнага факультатыву для беларускіх школ разлічана ў навучальным годзе на 29 гадзін. Ініцыятары праекта спадзяюцца, што пасля авалодання шахматнымі навыкамі дзеці будуць свядома папаўняць спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія ўстановы адукацыі і развіваць гэты інтэлектуальны від спорту ў нашай краіне.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Шахматы выхоўваюць лідараў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.