Вы тут

У В'етнаме будуць збіраць МАЗы


Айчынныя аўтамабілебудаўнікі выходзяць на рынак В'етнама. Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці, у Ханоі з'явяцца зборачныя вытворчасці «МАЗа». Новы імпульс у развіцці гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін нададуць дакументы, якія былі падпісаны ў ходзе афіцыйнага візіту ў В'етнам намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Сямашкі і міністра прамысловасці Віталя Воўка.


У прыватнасці, бакі дамовіліся аб арганізацыі сумеснай вытворчасці пасажырскай і грузавой тэхнікі. Прычым беларуска-в'етнамскае прадпрыемства па зборцы грузавой тэхнікі «MAZ Asіa» пачне функцыянаваць ужо сёлета. Яго гадавая вытворчая магутнасць будзе складаць 1500 адзінак. Цяпер вядзецца работа па запуску сумеснай вытворчасці аўтобусаў на 60 і 80 чалавек «MAZ-ZENІT».

Акрамя таго, у рамках 13-га пасяджэння беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое прайшло ў сталіцы В'етнама, падпісаны шэраг афіцыйных дакументаў, у тым ліку і на пастаўку беларускай аўтатэхнікі. Былі заключаны кантракты з кампаніяй «Auvіet Іndustry JSC» на пастаўку ў 2017 годзе 200 адзінак аўтатэхнікі «МАЗ», 8 кар'ерных самазвалаў БелАЗ-7547 (грузападымальнасцю 45 тон) для патрэб кампаніі «Апатыт В'етнам». Паводле дамоўленасці, 56 адзінак аўтатэхнікі МАЗ плануецца рэалізаваць у Камбоджы, Філіпінах і Лаосе. Таксама бакі падпісалі пагадненне аб намерах паміж кампаніяй «БелАЗ» і карпарацыяй «Вінакамін» і мемарандум паміж кампаніямі «МТЗ» і «Mekong Machіnery Co., Ltd.» на пастаўку трактароў «Беларус» у В'етнам у 2017 годзе.

Ілья Крыжэвіч

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.