Вы тут

Прыход у Беларусь цыклону не стаў нечаканасцю для камунальнікаў


Упершыню ў сезоне дворнікі Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей атрымалі поўную загрузку. Яшчэ загадзя па ўсёй краіне быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, а муніцыпальныя службы і МНС прыведзены ў стан павышанай гатоўнасці. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль КАЛІНІН, які з'яўляецца старшынёй камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў.


Толькі ў сталіцы ў ноч з 1 на 2 лістапада выпала каля 5 сантыметраў снегу. Камунальнікі Мінска працавалі ў кругласутачным рэжыме: паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара па ідэалогіі і сацыяльных пытаннях ДВА «Гаррэмаўтадар Мінгарвыканкама» Андрэя ДЗЕМЕНЮКА, на ўборку выехала каля 350 адзінак спецтэхнікі, расчысткай прыпынкаў грамадскага транспарту, падземных пераходаў займалася каля 750 чалавек. Вуліцы былі апрацаваны пры дапамозе 820 тон солі і 750 тон пясчана-салянай сумесі.

— Пакуль што мы працягваем працаваць у такім жа рэжыме, бо па прагнозах тэмпература будзе вагацца ў раёне «нуля», — расказаў спецыяліст. — Пры неабходнасці мы можам павялічыць колькасць тэхнікі і людзей на работах, у нас ёсць пэўны рэзерв. Да зімняга сезона мы падрыхтаваны поўнасцю.

Пэўна, адзінай установай, рэжым работы якой парушыла непагадзь, стаў Нацыянальны аэрапорт «Мінск». З-за неабходнасці апрацаваць самалёты вадкасцю супраць абледзянення чатыры ранішнія рэйсы вылецелі з затрымкай у 15-20 хвілін.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Змаганне са стыхіяй — у штатным рэжыме

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.