Падчас працы ў гародзе 82-гадовы жыхар нямецкага мястэчка Бад-Мюнстэрайфель нечакана выявіў каштоўны ўраджай: вакол выкапанай морквы было тое, што ён даўным-даўно страціў — яго заручальны пярсцёнак.
Тры гады таму, неўзабаве пасля святкавання «залатога» вяселля, мужчына зразумеў, што на яго пальцы не хапае пярсцёнка. І хоць працяглыя пошукі не далі ніякага выніку, яго «другая палова» настойвала, што ён абавязкова дзе-небудзь знойдзецца. Праз два з паловай гады пасля гэтага жонка мужчыны, на жаль, памерла, аднак прайшло шэсць месяцаў — і яе прарочыя словы спраўдзіліся. Хутчэй за ўсё, пярсцёнак споўз з пальца, калі мужчына працаваў на зямлі. Ён доўга заставаўся на глыбіні, пакуль яго не «падчапіла» морква.
Іван Купарвас
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.