Вы тут

Белы Бiм — нiчыйнае вуха


Дождж лiў не спыняючыся. Пранiзлiвы вецер, здавалася, прабiраў да самых касцей, калi я выйшла з цягнiка ў Стоўбцах. У такое надвор'е, як кажуць, добры гаспадар сабаку на вулiцу не выганiць. I вось нiбы тая варона накаркала. У зале чакання чыгуначнай станцыi лiтаральна пад нагамi пасажыраў блытаецца шчанюк, худы, знясiлены, ледзьве трымаецца на лапах. На шыi чырвоны раменьчык ад блох. Вiдаць, жыў дома або на дачы...


 

Пасля заканчэння дачнага сезона пачынаецца вялiкая мiграцыя па ўсёй краiне. Людзi напрацавалiся, надыхалiся свежым паветрам, даелi апошнiя шашлыкi i вяртаюцца ў горад лячыць радыкулiт, што зарабiлi на градках. Пасля загрузкi ў легкавiк сваiх дамачадцаў, у багажнiк — мяхоў з бульбай, слоiкаў з хатнiмi нарыхтоўкамi, аказваецца, што месца для сабакi або ката ўжо не хапае. I кожны шукае для сябе апраўданне. У цешчы абвастрылася астма ад поўсцi, ды i наогул гэты хвастаты не дае па начах нармальна спаць: вострыць кiпцюры аб новую мэблю.

Магчыма хтосьцi з былых гаспадароў i пусцiць слязу, якая высахне па меры наблiжэння да горада. А затым усё забудзецца, як дрэнны сон, i жыццё ўвойдзе ў звыклую каляiну. Якiм жа чэрствым, мякка кажучы, трэба быць, каб прыручыць жывёлiну, а затым кiнуць яе на немiнучую гiбель. I не варта суцяшаць сябе, што беспрытульнiкi выжывуць i пракормяцца без дапамогi чалавека. Некаторы час былыя любiмцы яшчэ будуць з надзеяй чакаць, што гаспадары вернуцца, забяруць з сабой. Але многiя з iх тут застануцца тут назаўсёды. Тых, хто не загiне ад голаду, даканае холад. Кiнутыя сабакi пачнуць збiвацца ў небяспечныя для мясцовых жыхароў зграi. Па iх прыедуць людзi са стрэльбамi...

На зваротным шляху шчанюка ў зале я не знайшла. Яго выгналi на вулiцу. Бедная жывёлiна ляжала на мокрай траве, дрыжэла ўсiм сваiм знясiленым цельцам ад холаду. Доўга я круцiлася вакол яе: узяць — не ўзяць. Дома свае чатырохногiя пестуны. Але не хапiла сумлення кiнуць жывую iстоту памiраць пад плотам. Мая неспадзяваная «знаходка» спала ўсю дарогу. Затым двое сутак адлежвалася ў куце на посцiлцы: не ела, не пiла. Давялося сiлком залiваць цёплае малако. Праз колькi часу шчанюк памацнеў, падужэў, у яго з'явiўся ну проста звярыны апетыт.

I паўстала пытанне: куды ўладкаваць беспрытульнiка? Усё яшчэ спадзявалася: раптам знойдуцца былыя гаспадары? Можа, згубiлi шчанюка, а можа — збег? Штодзень заглядвала на сайты па пошуку згубленых дамашнiх жывёл, адначасова змяшчала аб'явы з фотаздымкам малога ў iнтэрнэце, газетах, на радыё. Але iшоў час, i мае надзеi раставалi як кастрычнiцкi снег: нiхто не адгукаўся. Звязалася з валанцёрамi, прасiла дапамагчы часова ўладкаваць сабаку, каб у далейшым знайсцi яму ўтульны дом i добрага гаспадара. Але яны нiчога канкрэтнага мне не абяцалi. Маўляў, зразумейце нас, не можам мы забраць усiх бадзяжных сабак i катоў, не маем для гэтага нi ўмоў, нi сродкаў — на ахвяраваннi ўсiх не пракормiш. Акрамя таго, iм патрэбны не толькi корм, але i мiскi, посцiлкi, ашыйнiкi, лекi. I сапраўды, людзi, якiя ўзялi на сябе клопат аб няшчасных «братах нашых меншых», не могуць прыняць i абагрэць усiх. Патэлефанавала сябрам, сваякам, знаёмым, нават тым, з кiм не бачылася некалькi гадоў, — безвынiкова. Усе яны любяць жывёл, i кожны ўжо прытулiў дома не аднаго бадзягу: хто кошку, хто сабаку.

Але дапамога прыходзiць звычайна з таго боку, адкуль не чакаеш. Мая калега патэлефанавала свайму пляменнiку i, на дзiва, ён пагадзiўся ўзяць шчанюка. Везла я патэнцыйнаму гаспадару сабаку з вялiкiм хваляваннем: раптам адмовiцца. Андрэй мне спадабаўся адразу: прыгожы адкрыты твар, шчырая ўсмешка. Яшчэ больш пранiклася да хлопца, калi ён спытаў у жывёлiны: як цябе клiчуць, пойдзем знаёмiцца з маёй кошкай? Шчанюк завiляў хвастом, даверлiва ўткнуў яму пысу ў каленi...

...Мы ў адказе за тых, каго прыручылi, i абавязаны пра гэта помнiць. Забойства можа быць i без выстралу. Забойца той, хто здрадзiў. I я ўпэўнена, што яго ў тым, другiм жыццi, каля варот пекла сустрэне Цэрбер, якi будзе падобны на сабаку, якога той калiсьцi асудзiў на пакутлiвую смерць.

Таццяна ГЕОРГIЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.