Вы тут

Апублікаваны графік пераносу рабочых дзён у наступным годзе


Савет Мiнiстраў пастановай №912 ад 9 лiстапада зацвердзiў графiк пераносу рабочых дзён у 2017 годзе. Адпаведная iнфармацыя размешчана на афiцыйным сайце ўрада.


Згодна з дакументам, рабочыя днi ў 2017 годзе пераносяцца з панядзелка 2 студзеня на суботу 21 студзеня; з панядзелка 24 красавiка на суботу 29 красавiка, з панядзелка 8 мая на суботу 6 мая; з панядзелка 6 лiстапада на суботу 4 лiстапада. Арганiзацыям прадастаўлена права з улiкам спецыфiкi вытворчасцi (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у iншым парадку ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Пастанова прынята згодна з часткай 6 артыкула 136 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».