Вы тут

Пра злачынствы ў дачыненні да пажылых можна будзе паведаміць ананімна


У Мiнскай вобласцi ў лiстападзе i снежнi аб любых супрацьпраўных дзеяннях у дачыненнi да пажылых можна будзе паведамiць ананiмна, скарыстаўшыся паштовай скрыняй. Гэта — сумесная акцыя УУС Мiнскага аблвыканкама i Мiнскага фiлiяла «Белпошты».


— Мы прапануем проста апусцiць у паштовую скрыню адпаведнае пiсьмовае паведамленне мiлiцыi — нават без канверта i паштовай маркi. Пасля вымання карэспандэнцыi паштовыя работнiкi перададуць такога кшталту лiсты або запiскi кiраўнiцтву райаддзела ўнутраных спраў для аператыўнай праверкi, — растлумачыў «Звяздзе» начальнiк упраўлення аховы правапарадку i прафiлактыкi УУС Аляксандр Кiсель. — Але ў адпраўленых такiм чынам пасланнях павiнна быць iнфармацыя аб тым, якое правапарушэнне здзейснена, па якiм адрасе... Прычым такiм спосабам да нас могуць звяртацца не толькi самi пажылыя, але i неабыякавыя людзi: суседзi, сваякi, знаёмыя. Усе паведамленнi мы будзем правяраць i належным чынам рэагаваць на iх.

Справа ў тым, што пажылыя людзi ў вёсцы не заўсёды маюць магчымасць патэлефанаваць у мiлiцыю i паведамiць аб правапарушэннi. А паштовыя скрынi ёсць практычна ва ўсiх населеных пунктах, i паштовыя работнiкi вымаюць карэспандэнцыю з iх строга па графiку. Ды i пажылым людзям карыстацца паштовай скрыняй звыкла i зручна.

— Мы разлiчваем на эфектыўнасць гэтай iнiцыятывы i заклiкаем грамадзян не заставацца абыякавымi да праблем пажылых людзей, — кажа Аляксандр Кiсель. — Да таго ж такiм чынам можна паведамляць не толькi аб правапарушэннях. У паштовыя скрынi можна апускаць iнфармацыю i аб iншых праблемах пажылых грамадзян.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каб абаранiць пажылых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.