Вы тут

У Чавусах адкрыўся STEM-цэнтр


Што гэта такое? Само слова STEM — абрэвіятура з англійскіх Sciеnce, Tеchnology, Engineering, Math, што ў перакладзе азначае — Навука, Тэхналогіі, Інжынерная справа, Матэматыка.


І сапраўды, сёння для вырашэння пэўных праблем патрэбны намаганні некалькіх прафесіяналаў — фізікаў, матэматыкаў, інжынераў, праграмістаў... Школьная STEM-адукацыя будзе закладваць асновы таго, каб адзін і той жа чалавек быў спецыялістам ва ўсіх гэтых кірунках. Тады і рашэнні на стыку дысцыплін ён будзе прымаць самастойна.

Ініцыятарам укаранення STEM-адукацыі ў Чавускім раёне выступіла магілёўскае аб’яднанне «ЭНДО» на чале з выкладчыкам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэем Пахоменкам. Гэта ініцыятыва знайшла падтрымку з боку праекта Еўрапейскага саюза, і ў прыватнасці праграмы «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». За выдзеленыя сродкі закуплена лічбавая лабараторыя, якая дазваляе назіраць за хімічнымі, фізічнымі і біялагічнымі рэакцыямі ў рэальным часе, некалькі камплектаў робататэхнічных канструктараў, дзякуючы якім школьнікі змогуць навучыцца збіраць робатаў, праграмаваць іх работу.

STEM-цэнтр, як сказаў загадчык Чавускага раённага аддзела адукацыі Мікалай Варанцоў, не будзе замыкацца на адной школе: доступ да абсталявання адкрыты для ўсіх вучняў і настаўнікаў раёна. Для падвозкі дзяцей з іншых школ будуць задзейнічаны школьныя аўтобусы.

На першым этапе ўкаранення STEM-адукацыі падрыхтоўку настаўнікаў СШ № 2 вялі эксперты-выкладчыкі Магілёўскага дзяржуніверсітэта. Яны ж будуць дапамагаць і надалей.

Іншымі словамі, меў рацыю каардынатар праграмы «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» Ігар Шарый: дзякуючы гэтай ініцыятыве ў рэгіёнах з’явілася магчымасць належным чынам запоўніць жыццё маладых.

Нам, жыхарам раёна, прыемна ведаць, што такіх магчымасцяў для развіцця школьных ведаў няма пакуль нават у абласным цэнтры.

Валерый Гаўрыш, г. Чавусы

Загаловак у газеце: Робатаў будуць збіраць дзеці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».