Вы тут

Уладальнікі БЕЛКАРТ змогуць пераводзіць грошы з рахунку на рахунак


Налета ўладальнiкi картак плацежнай сiстэмы БЕЛКАРТ змогуць самастойна ажыццяўляць мiжбанкаўскiя пераводы грашовых сродкаў з рахунку на рахунак з выкарыстаннем нацыянальнага «пластыку» ў сетцы iнтэрнэт.


Менавiта з 1 лютага 2017 года ў банкаў-удзельнiкаў сiстэмы БЕЛКАРТ з'явiцца магчымасць падключаць карткi ўнутранай плацежнай сiстэмы да iснуючых i новых сэрвiсаў мiжбанкаўскiх пераводаў грашовых сродкаў праз сецiва. А крыху пазней больш за 5 мiльёнаў трымальнiкаў айчынных картак змогуць адпраўляць грошы сваiм блiзкiм, сябрам i знаёмым у любы час, а таксама атрымлiваць сродкi на свой «пластык» ад другiх асоб.

Памер камiсii за такiя пераводы i парадак правядзення падобных аперацый з выкарыстаннем беларускiх картак вызначаецца кожным банкам, якi мае сэрвiс пераводаў, самастойна. У прыватнасцi, гэтыя сэрвiсы цяпер iснуюць у трох фiнансавых установах краiны: Белгазпрамбанку, БПБ-Ашчадбанку i МТБанку.

Нагадаю, што цяпер перавод грашовых сродкаў з карткi на картку магчыма ажыццявiць толькi ў спецыяльных памяшканнях фiнансавых устаноў i буйных гандлёвых цэнтраў, дзе функцыянуюць iнфакiёскi. Больш таго, сёння за такi перавод праз «пластык» банкi бяруць абавязковую камiсiю, якую часам цяжка назваць сiмвалiчнай. Такая камiсiя за паслугу бывае даволi сур'ёзнай, калi ў аперацыi па пераводзе ўдзельнiчаюць карткi розных банкаў. Нам застаецца толькi спадзявацца, што плацежная сiстэма БЕЛКАРТ паспрыяе стварэнню больш лаяльных умоў для клiентаў розных камерцыйных банкаў, калi апошнiя выкарыстоўваюць карткi нацыянальнай сiстэмы.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zviаzdа.bу

Загаловак у газеце: З карткi на картку — iмгненна

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».