Вы тут

9 чалавек у Жодзіне абвінавачаны ў асабліва буйным крадзяжы з «БелАЗа»


Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў Жодзінскі гарадскі суд крымінальную справу ў адносінах да 9 асоб, якія абвінавачваюцца ў крадзяжы ў асабліва буйных памерах маёмасці адкрытага акцыянернага таварыства «БелАЗ».


Пяцёра з дзевяці зламыснікаў працавалі на гэтым прадпрыемстве, у тым ліку кантралёрамі прапускнога пункту пазаведамаснай аховы, майстрамі цэхаў, слесарам-сантэхнікам. З верасня 2014-га па кастрычнік 2015 года яны ўкралі запасных частак, вузлоў і агрэгатаў да кар'ернай аўтамабільнай тэхнікі на суму 148 тыс. дэнамінаваных рублёў.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Ларыса ПАРХІМОВІЧ, зламыснікі ажыццяўлялі сваю злачынную дзейнасць выключна ноччу. Пры гэтым адключалі камеры відэаназірання, а для сувязі выкарыстоўвалі радыёстанцыі і мабільныя тэлефоны. Крадзенае яны вывозілі на арандаваным грузавіку ў загадзя падрыхтаваныя часовыя склады, якія знаходзіліся на падворку прыватнага дома адной з вёсак Смалявіцкага раёна. «Канфіскат» у наступным рэалізоўваўся па падробленых дакументах у Расію. Такая канспірацыя дазваляла зламыснікам не трапляць у поле зроку адпаведных службаў.

Органамі папярэдняга расследавання дзеянні сямі абвінавачаных кваліфікаваны па ч. 4 арт. 205 Крымінальнага кодэксу як тайны крадзеж маёмасці, здзейснены групай асоб у асабліва буйным памеры, а двух — як садзейнічанне ў тайным крадзяжы маёмасці (ч. 6 арт. 16, ч. 4 арт. 205).

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: І радыёстанцыі не дапамаглі...

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.