Вы тут

Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы правядзе комплекс мерапрыемстваў «Аўтобус»


У мэтах прафілактыкі аварыйнасці ў пасажырскім транспарце з 14 па 23 лістапада сталічная Дзяржаўтаінспекцыя правядзе комплекс мерапрыемстваў пад назвай «Аўтобус».


Супрацоўнікі ДАІ ўдзеляць асаблівую ўвагу выкананню кіроўцамі грамадскага транспарту патрабаванняў Правіл дарожнага руху, а таксама ўзмоцняць кантроль за тэхнічным станам указаных транспартных сродкаў. За дзесяць месяцаў на тэрыторыі Мінска па віне кіроўцаў аўтобусаў адбылося 34 дарожна-транспартныя здарэнні з пацярпелымі, у якіх тры чалавекі загінулі і 54 атрымалі раненні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Аўтобусы — пад пільны кантроль ДАІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.