Вы тут

У вёсцы Ставы адбылася аварыя: два чалавекі загінулі


Аварыя ў вёсцы Ставы Камянецкага раёна адбылася 14 кастрычніка раніцай. 20-гадовы хлопец са сваім равеснікам ехалі на машыне па вуліцы Свярдлова. І тут жа, на вясковай вуліцы, малады вадзіцель паспрабаваў абагнаць іншы транспартны сродак. А пры абгоне не разлічыў сілы і вопыт, машына выйшла з-пад кантролю, на поўнай хуткасці пратараніла бетонную агароджу і ўрэзалася ў дрэва.


Пярэдняя частка аўтамабіля пасля аварыі ператварылася ў незразумелае месіва. Абодва хлопцы загінулі на месцы. Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні ДАІ, вадзіцель той злашчаснай машыны ніколі не атрымліваў пасведчання на кіраванне, абодва яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Ехалі так, нібы шукалі смерць.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Два маладыя жыцці...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.