Вы тут

Дапамажы аўтычным дзецям — атрымай у падарунак калядную елачку


Кіраўнік свайго ўласнага Сямейнага цэнтра Кацярына Каўрова прапанавала ў Фэйсбуку ўсім ахвотным ахвяраваць Цэнтру дапамогі аўтычным дзецям невялікую суму і атрымаць у падарунак гэту калядную елачку.


«Вось такія калядныя елачкі з дубу будуць сёлета атрымліваць мае сябры ў падарунак! З кожнай елачкай цёця Каця перадасць навагоднія заданні для ўсёй сям'і, каб чаканне новага 2017 года было па-сапраўднаму чароўным!

Па традыцыі першую работу аддаю на добрыя справы — у падтрымку Цэнтра дапамогі аўтычным дзецям! Перавядзіце добраахвотнае ахвяраванне на рахунак цэнтра і дубовая елачка з заданнямі ад Каўровай будзе вашай!

Стартуем з 60 рублёў! Вышыня елачкі 80 см. Ручная работа, выбелены дуб!»

Кантакты цэнтра «AUTІS» — на сайце autіs.by.

Лічыцца, што ў Беларусі каля 25 тысяч дзяцей з аўтызмам. Дарэчы, у Мінску не так даўно пачаў працаваць Інклюзіўны цэнтр падтрымкі і суправаджэння сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам. Спецыялісты арганізацыі займаюцца з бацькамі не толькі са сталіцы, але і іншых рэгіёнаў. Знайсці старонку цэнтра можна ў Фэйсбуку. Заняткі з бацькамі і дзецьмі бясплатныя, такой працягласці, якой запатрабуе канкрэтная сітуацыя. Аўтызм — складаны стан, і справіцца з ім аднаму чалавеку не па сілах, неабходна каманда спецыялістаў. Калі правільна пабудаваць эмацыянальныя паводзіны паміж членамі сям'і, дзіцяці з аўтызмам будзе нашмат прасцей у ёй жыць.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Жыць з аўтызмам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.