Вы тут

Трансплантацыю комплексу «сэрца-лёгкія» ўпершыню правялі ў Беларусі


Трансплантацыя комплексу «сэрца-лёгкія» ўпершыню была праведзена 2 лістапада ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Кардыялогія». Раней у краіне ўжо траім пацыентам перасаджвалі комплекс «сэрца-ныркі».


Беларускія кардыяхірургі стажыраваліся дзеля гэтага ў Гановерскім цэнтры, які з'яўляецца сусветным лідарам у галіне трансплантацыі лёгкіх і комплексу «сэрца-лёгкія». Штогод у цэнтры выконваецца каля 150 трансплантацый лёгкіх і каля 10—15 — адразу двух органаў. Паводле слоў кардыяхірурга РНПЦ «Кардыялогія» Сяргея СПІРЫДОНАВА, заняцца перасадкай менавіта такога омплексу прымусіла жыццё. З 2009 года ў краіне праводзяцца трансплантацыі сэрца ў пацыентаў з сардэчнай недастатковасцю, аднак ёсць пацыенты, якім толькі такая аперацыя не можа дапамагчы. Гэтыя людзі вельмі доўга жылі з прыроджаным або набытым парокам сэрца, што прыводзіць у выніку да высокай лёгачнай гіпертэнзіі. Замена аднаго толькі сэрца тут не ратуе, што і абумовіла неабходнасць падрыхтоўкі да новага віду перасадкі.

Да работы падключылася вялікая колькасць урачоў пад кіраўніцтвам акадэміка Юрыя Астроўскага. Аперацыя, да якой былі прыцягнутыя каля 20 чалавек, доўжылася з 13 да 22 гадзін. Пацыенту — 32 гады, у ліст чакання ён трапіў у сакавіку. Донар у дадзеным выпадку павінен быў адпавядаць па многіх параметрах, у тым ліку па росце і вазе. Цяпер пацыент знаходзіцца ў спецыяльнай палаце, наперадзе ў яго працяглая рэабілітацыя.

У чарзе на правядзенне падобнай аперацыі — 15 чалавек з прыроджанымі і набытымі парокамі сэрца, лёгачнай гіпертэнзіяй, а таксама з тромбаэмбаліяй.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сэрца-лёгкія перасадзілі маладому мужчыне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».