Вы тут

У Казахстане выпусцяць банкноту з выявай Назарбаева


Банкнота з выявай прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева будзе выпушчана абмежаваным накладам да Дня Прэзідэнта — 1 снежня. Пра гэта паведаміў старшыня Нацыянальнага банка Казахстана Даніяр Акішаў.


Прэзентацыя новай банкноты вартасцю 10 тыс. тэнге адбылася ў ходзе канферэнцыі «25 гадоў Незалежнасці Казахстана: Нацыянальная валюта» ў Палацы міру і згоды. «Тэма размяшчэння партрэтаў на банкнотах не новая. Больш за тое, гэта найбольш яркая, звыклая і зразумелая форма выказвання ідэй дзяржаўнасці праз размяшчэнне малюнкаў асоб, якія ўнеслі самы значны ўклад у жыццё краіны», — сказаў Даніяр Акішаў. Паводле яго слоў, банкнота з выявай Нурсултана Назарбаева па праву зойме сваё месца ў шэрагу банкнот з партрэтамі многіх выдатных дзеячаў, такіх як Чэрчыль, Атацюрк, Нэльсан Мандэла і іншых.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.