Шлюбны перыяд у ласёў прыпадае на познюю восень, і ў гэты час жывёлы ладзяць бітвы за свабодных самак. На Алясцы гэта прывяло да гібелі двух самцоў, але прычынай стаў не сам паядынак, а суровы клімат рэгіёну.
Жыхар невялікага горада Уналакліт на Алясцы Джэф Эрыксан знайшоў целы двух ласёў, якія цалкам умерзлі ў раку. Жывёлы застылі, счапіўшыся рагамі. Эксперты тлумачаць, што прырода можа быць бязлітаснай. У шлюбны сезон ласі змагаюцца за самак, і гэтыя бітвы нярэдка заканчваюцца смерцю аднаго з сапернікаў. У гэтым жа выпадку сваю ролю адыграла і надвор'е. Сутычка адбывалася на рацэ, а яны толькі пачынаюць замярзаць. Пад цяжарам масіўных жывёл лёд праламаўся, і адзін з ласёў, які загінуў ад удару рагоў саперніка, пацягнуў яго за сабой. Мароз, які ўдарыў потым, намёртва замацаваў загінулых іспалінаў на паверхні ракі. Эрыксан вярнуўся да месца здарэння з сябрамі, і з дапамогай бензапіл яны дасталі тушы з вады.
Іван КУПАРВАС
На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.
25 лютага адзначаецца 150-гадовы юбілей Лесі Украінкі...
Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?
Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.