Вы тут

Міхаіл Мясніковіч прапанаваў рэалізаваць праект па электрамабілях


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ сустрэўся з дырэктарам аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сату Хрысцінай Кахконен і кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кімам.


Спікер верхняй палаты беларускага парламента звярнуў увагу, што дзейнасць групы Сусветнага банка ў Беларусі актывізавалася. «Хацелася б замацаваць гэтыя станоўчыя тэндэнцыі і забяспечыць іх далейшае развіццё», — выказаў пажаданне парламентарый. У сувязі з гэтым старшыня Савета Рэспублікі агучыў некалькі прапаноў па інвестыцыйных праектах, якія рэалізуюцца ў Беларусі пры падтрымцы Сусветнага банка. «Было б вельмі цікава, калі б мы маглі разгледзець новыя глабальныя інавацыйныя агульнасістэмныя праекты, галіновыя і міжгаліновыя, якія можна было б паспяхова рэалізаваць з удзелам Сусветнага банка», — прапанаваў Міхаіл Мясніковіч. У якасці прыкладу ён прывёў праект Банка і Беларусі ў сферы лясной гаспадаркі.

Міхаіл Мясніковіч прапанаваў прадстаўнікам Сусветнага банка падумаць над праектам, які ўключаў бы ў сябе шэраг інавацый па электрамабілях. «Электрамабілі, сучасныя заправачныя станцыі, акумулятары і цэлы шэраг іншых пытанняў», — удакладніў ён. Рэалізацыя такога праекта ў Беларусі будзе мэтазгоднай дзякуючы транзітнаму патэнцыялу нашай краіны. Акрамя таго, беларускі бок дастаткова прасунуўся ў такой галіне, як вытворчасць гібрыдных аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў. «Ёсць зачын і спецыялісты, якія ўмеюць гэтую працу выконваць», — падкрэсліў спікер верхняй палаты парламента.

У той жа час Беларусь з уводам у эксплуатацыю сваёй атамнай станцыі будзе мець пэўны прафіцыт электраэнергіі, асабліва ў начны час. «І гэта таксама можна было б эфектыўна выкарыстоўваць для акумулятарных і зарадных станцый», — дадаў Міхаіл Мясніковіч. Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што прапанаваны ім праект можна назваць праектам будучага, паколькі ўжо ў даволі хуткім часе колькасць транспартных сродкаў на электрычнай цязе можа істотна вырасці.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Работа з Сусветным банкам актывізавалася

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.