Вы тут

21 лістапада стартуе агульнарэспубліканская дэкада «Дзяржтэхагляд»


ДАІ сумесна з прадстаўнікамі «Белтэхагляду» і Транспартнай інспекцыяй Міністэрства транспарту і камунікацый у перыяд з 21 па 30 лістапада ўзмоцніць кантроль за своечасовасцю праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Асаблівая ўвага будзе накіравана на транспартныя сродкі, якія належаць юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, а таксама на выяўленне кіроўцаў, якія ездзяць з падробнымі адзнакамі аб праходжанні дзяржтэхагляду.


Пры эксплуатацыі транспартных сродкаў без своечасова пройдзенага тэхнічнага агляду будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння. За першае на працягу года парушэнне прадугледжаны штраф да трох базавых велічынь, за паўторнае — ад двух да пяці базавых велічынь. У дачыненні да службовых асоб юрыдычных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў за допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў, якія не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд, прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад чатырох да шасці базавых велічынь.

У рамках дэкады будзе праведзена прафілактычная работа сярод кіроўцаў па абавязковым выкарыстанні зімовых шын.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: А вы «праверыліся»?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?