Вы тут

У Брэсце прайшлі выпрабаванні пераходу на еўрапейскую каляю і назад


У Брэсце прайшлі дэманстрацыйныя выпрабаванні пераходу з шырокай каляі на еўрапейскую і назад хуткага цягніка Масква-Берлін Swіft.


Як ужо паведамлялася, з 17 снежня з Масквы ў Берлін пачнуцца рэгулярныя рэйсы хуткага цягніка. Ён будзе курсіраваць два разы на тыдзень. І перастаноўка колаў з каляі на каляю кожны раз будзе праводзіцца ў Брэсце. Цяпер гэты працэс займае прыкладна дзве гадзіны, а для новага цягніка прадугледжаны час на перастаноўку — 30 хвілін. Ужо зманціравана абсталяванне, якое дасць магчымасць максімальна аўтаматызаваць названы працэс.

Галоўны інжынер Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі Сяргей Кацуба паведаміў, што праект ажыццёўлены беларускай і расійскай чыгункамі. Створана новая інфраструктура, кантактная сетка для цягнікоў, падведзены чыгуначныя пуці і зманціравана абсталяванне, работу якога і прадэманстравалі журналістам. Састаў праехаў па ўстаноўцы, яго вагоны прыпадняліся, а спецыялісты тут жа падагналі памер колаў пад патрэбны стандарт.

У гэтыя дні новы цягнік праходзіць заключную абкатку па чыгунках Расіі, Беларусі, Польшчы, Германіі. Прадстаўнікі Расійскай чыгункі, якія прысутнічалі пры дэманстрацыйных выпрабаваннях, адзначылі, што ў Брэсце ўсё гатова для праходжання Swіft.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: З шырокай каляі — на еўрапейскую

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.