Вы тут

Кітайскі фермер навучыў сваіх свіней ныраць з вышкі


Кітайскі фермер навучыў сваіх свіней ныраць з вышкі, каб палепшыць іх здароўе і атрымаць больш смачнае мяса, паведамляе Daіly Maіl.


Хуан Дэмін з правінцыі Хунань ужо чатыры гады прымушае свіней са сваёй фермы займацца спортам. Ён кожны дзень адводзіць іх да найбліжэйшай сажалкі і заганяе на трохметровую вышку. Жывёлы скачуць з яе ў ваду, а затым робяць некалькі кругоў па вадаёме.

Фермер верыць, што такія практыкаванні развіваюць імунную сістэму свіней, таму яны радзей хварэюць. Акрамя таго, ад скачкоў і плавання ў жывёл павышаецца апетыт. У выніку яны больш ядуць і хутчэй растуць. На думку Дэміна, мяса «спартыўных» свіней больш смачнае і мае больш прыемную тэкстуру.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Спорт і свінням карысны

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.