Вы тут

Як сучасныя тэндэнцыі адбіваюцца на жыцці грамадзян?


Супрацоўніцтва ў ЕАЭС і інавацыйныя тэхналогіі, алімпійскія рэкорды і адносіны да Радзімы — Аляксандр Лукашэнка закрануў вельмі шырокае кола тэм, адказваючы на пытанні расійскіх журналістаў. Мы звярнуліся да прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці ў беларусім парламенце, каб яны пракаментавалі, як сучасныя тэндэнцыі цяпер адбіваюцца на жыцці грамадзян.


Ірына ПЯТРОВА, член Савета Рэспублікі (абрана ад Магілёўскай вобласці), галоўны ўрач Глускай цэнтральнай раённай бальніцы:

— Прэзідэнт падчас прэс-канферэнцыі адзначыў, што будучыня — за найноўшымі тэхналогіямі. Гэта тычыцца ўсіх сфер, у тым ліку і аховы здароўя. Калі казаць пра наш раён, то для атрымання высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі мы накіроўваем пацыентаў на абласны і рэспубліканскі ўзроўні. Асноўныя кірункі дзейнасці нашай бальніцы — гэта першасная, спецыялізаваная і паліатыўная дапамога. Вядома, мы ўкараняем сучасныя методыкі лячэння і дыягностыкі. Наколькі хутка новыя тэхналогіі будуць пранікаць на ўзровень раёна, залежыць, перш за ўсё, ад эканамічнага стану. Калі будуць развівацца прамысловасць, сельская гаспадарка, малое і сярэдняе прадпрымальніцтва, колькасць насельніцтва ў раёне вырасце, тады можна чакаць і выхаду на новы тэхналагічны ўзровень.

Тое, што ў нашай краіне аказанне медыцынскай дапамогі даступна кожнаму незалежна ад узроўню даходаў, мае вялікае значэнне. Асабліва гэта актуальна для жыхароў нашага раёна. Калі пацыенты не могуць наведаць паліклініку, тады яны звяртаюцца ў ФАПы і амбулаторыі, туды прыязджаюць дактары, лабаранты. Фельдшары даходзяць да кожнага пацыента, калі неабходна — разносяць лекі. Мы, як і любая раённая бальніца, працуем фактычна з кожным чалавекам.


Таццяна КАНАНЧУК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

— Магілёўская вобласць супрацоўнічае з некалькімі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Мы развіваем прыгранічнае супрацоўніцтва. У гэтай сферы ў нас ужо напрацаваны вопыт, заключаны шэраг кантрактаў паміж рэгіёнамі. Нашы партнёры знаходзяцца ў Бранскай і Смаленскай абласцях. Развіццё ідзе па некалькіх галінах, таму сувязі напрацаваныя добрыя. Важна, што мы працягваем заключаць кантракты і развіваць наша супрацоўніцтва. Партнёрства паміж бізнесамі Беларусі і Расіі напрамую адлюстроўваецца на паляпшэнні якасці жыцця грамадзян. Рост бізнесу — гэта павелічэнне і паляпшэнне прадукцыі і новыя рабочыя месцы. Вельмі адказны момант — ва ўзаемадзеянні з Бранскай вобласцю значную ролю іграе праца з моладдзю. Гэта фарміруе ініцыятыўныя кадры для сённяшніх і, што важна, будучых міждзяржаўных адносін.

Надзея АНІСОВІЧ

anisovich@zviazda.by

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Новыя тэхналогіі ідуць за эканомікай

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.