Вы тут

Прэзідэнт даручыў цывілізаваць юрыдычныя стасункі дзяржавы і СВК


Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка, заслухаўшы даклад аб рэарганiзацыi калгасаў (СВК), перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што ўказ №349 ад 17 лiпеня 2014 года прадугледжвае пераўтварэнне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да канца гэтага года ў больш прагрэсiўныя i адпаведныя заканадаўству арганiзацыйна-прававыя формы. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў: «На Усебеларускiм народным сходзе выступалi кiраўнiкi добрых, перадавых гаспадарак з прапановай адмянiць некаторыя нормы ўказа, якiя датычацца iх гаспадарак (а гэта закранула ўсе гаспадаркi), i ў ходзе маiх сустрэч з кiраўнiкамi сельгаспрадпрыемстваў многiя звярталi ўвагу на тое, што фактычна нам не патрэбны такi дакумент».

Прэзiдэнт даручыў яшчэ раз вярнуцца да гэтага ўказа i далажыць, чаму яго нормы былi неадназначна ўспрыняты кiраўнiкамi i членамi сельскагаспадарчых кааператываў. «Калi проста ў некага рукi свярбяць абавязкова i сельскую гаспадарку мадэрнiзаваць i прыстасаваць, як вы пiшаце, у прагрэсiўныя формы ператварыць, то не перашкаджайце працаваць вяскоўцам i не лезьце ў iх пытаннi, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Што значыць «прагрэсiўныя формы»? Нам што, важна форма? Камусьцi не падабаюцца СВК, як мы iх называем, або калгасы i саўгасы, як мы iх раней называлi? Сельскай гаспадарцы трэба даць магчымасць працаваць».

«Колькi б мы нi мадэрнiзавалi гаспадаркi, колькi б мы iх нi называлi па-новаму, ад гэтага ж нiчога не зменiцца, пакуль мы iх не падтрымаем фiнансава, эканамiчна, арганiзацыйна. Пакуль мы iх не прымусiм нарэшце працаваць. Толку не будзе ад таго, што мы зменiм назву, — лiчыць Аляксандр Лукашэнка. — Таму далажыце мне, што мелася на ўвазе тады, чаму раптам захацелася мець нейкiя арганiзацыйна-прававыя, прагрэсiўныя формы i што тады не адпавядала заканадаўству».

«Нядаўна пабывалi на адным прадпрыемстве, якое вось такiм чынам мадэрнiзавалася. I што там змянiлася? Поўны развал i разруха. Падзялiлi акцыi, i ўсе сядзяць — чакаюць, што будзе далей. Што цяпер, як у Расii, пачнём гандляваць гэтымi акцыямi? Будзем чакаць, што нехта скупiць, прыйдзе i паднiме сельскую гаспадарку ў краiне? Нiколi гэтага не было i не будзе», — упэўнены беларускi лiдар.

Кiраўнiка дзяржавы праiнфармавалi аб падрыхтаваным праекце дакумента, якi прадугледжвае карэкцiроўку ўказа №349, а таксама аб новых падыходах, якiя прапануюцца.

Па вынiках даклада Аляксандр Лукашэнка даў строгае даручэнне прывесцi ў цывiлiзаваную юрыдычную форму ўзаемадзеянне дзяржавы з сельскагаспадарчымi прадпрыемствамi, выбудаваўшы дакладны механiзм i паставiўшы ўсiх у роўныя ўмовы.

Загаловак у газеце: У роўных умовах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.