Вы тут

Максіма Багдановіча чытаюць на мовах народаў свету


У кожнай літаратуры ёсць вершы, якія можна назваць візіткамі нацыі. Нагода ‒ мастацкая дасканаласць, а таксама шырокі грамадскі розгалас і ў нацыянальнай культуры, і за мяжой.


У творчай спадчыне Максіма Багдановіча сярод шэрагу запамінальных твораў вылучаецца верш "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…", адметны філасофскім гучаннем, надчасавым і наднацыянальным клопатам аўтара пра лёс чалавецтва.

Верш, напісаны падчас Першай сусветнай вайны, не страціў актуальнасці і сёння. 125-годдзе са дня нараджэння класіка літаратуры падштурхнула нас да ідэі правесці беспрэцэдэнтную міжнародную культурную акцыю – прэзентаваць выбітны чалавекалюбны твор М. Багдановіча на мовах народаў свету. А чытаць любімы верш будуць паэты, перакладчыкі, выкладчыкі, студэнты і самі носьбіты моў.

Разам з вядомым даследчыкам творчасці Максіма Багдановіча, літаратуразнаўцам Міколам Трусам, "Звязда" прадстаўляе праект “Максіма Багдановіча чытаюць на мовах народаў свету”. 

Да перастварэння твора М. Багдановіча на мовы іншых народаў, магчыма, прыахвоцяцца і сённяшнія дойліды мастоў дружбы. Запрашаем да супрацоўніцтва асобных аўтараў, творчыя згуртаванні, адукацыйныя і культурна-асветніцкія ўстановы. Далучайцеся да нас!

Творчая каманда "Звязды" дзякуе ДУ "Літаратурны музей Максіма Багдановіча" і бібліятэцы-філіялу №8 імя М. Багдановіча за дапамогу ў правядзенні здымак.


Пераклад на славацкую мову 


Пераклад на азербайджанскую мову 


Пераклад на італьянскую мову 


Пераклад на арабскую мову 


Пераклад на японскую мову 


Пераклад на партугальскую мову 


Пераклад на польскую мову 


Пераклад на эстонскую мову 


Пераклад на літоўскую мову 


Пераклад на англійскую мову 


Пераклад на ўкраінскую мову 


Пераклад на іспанскую мову 


Пераклад на татарскую мову 


Пераклад на харвацкую мову 


​Пераклад на рускую мову


​Пераклад на туркменскую мову


Пераклад на чачэнскую мову


Пераклад на кітайскую мову


Пераклад на карацінскую мову


Верш М. Багдановіча "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…"

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.