Вы тут

Слаўгарад адзначае 880-гадовы юбілей


У розныя гады свайго жыцця ён быў Прупоем, Прапоськам, Прапойскам. Слаўгарадам стаў пасля свайго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гонар пераможцаў 25 лістапада адбудзецца мітынг каля брацкага пахавання ў гарадскім парку, кветкі ад удзячных патомкаў лягуць да памятных знакаў мужным вызваліцелям.


Галоўнай падзеяй святочнага тыдня стала адкрыццё помніка невядомаму лётчыку на гарадскіх могілках. «Звязда» ўжо пісала, што пра гэтую гісторыю часоў вайны паведаміла падчас звароту ў Слаўгарадскі райвыканкам мясцовая жыхарка Ганна Лурыкава. Калі нямецкія танкі толькі падступалі да горада, адважны герой уступіў у няроўны бой з нямецкімі знішчальнікамі і загінуў. Раённыя ўлады падтрымалі ідэю ўвекавечыць яго подзвіг, і за кошт сродкаў Фонду міру быў пастаўлены помнік. Адным з цікавых мерапрыемстваў свята стала адкрыццё выставы ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі «Вобразы роднай Слаўгарадчыны», якая нагадвае пра таленавітых ураджэнцаў гэтага краю.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: З юбілеем, Слаўгарад!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.