Вы тут

Міліцыянеры выратавалі клімавіцкую сям'ю ад пажару


Старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр ВІШНЯВЕЦКІ, прапаршчыкі міліцыі Анатоль САЛАДУХІН і Дзмітрый СТАНКЕВІЧ атрымалі падзяку ад сям'і з Клімавіч за тое, што выратавалі іх ад вялікай бяды. Усе гэтыя героі — супрацоўнікі атрада міліцыі асаблівага прызначэння палка патрульна-паставой службы УУС Магілёўскага аблвыканкама.


— У Клімавічах яны знаходзіліся ў службовай камандзіроўцы — аказвалі дапамогу мясцоваму РАУС у папярэджанні крадзяжоў аўтамабіляў, — расказала супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама Юлія ХАЛАМЕЕВА. — Праходзячы па вуліцы Герцэна, яны ўбачылі прыкладна за кіламетр, што нешта гарыць. Выклікаўшы па мабільным тэлефоне ратавальнікаў, пабеглі да месца пажару. Агонь ужо ва ўсю моц гаспадарыў у лазні і ў любы момант мог перакінуцца на жылую пабудову. Падзеі адбываліся ноччу, і ў доме ўжо спалі. Праваахоўнікі пачалі грукаць у дзверы і паднялі ўсіх на ногі. У доме жылі пенсіянеры, яны разгубіліся ад нечаканасці. Таму спатрэбілася дапамога міліцыянераў, каб іх аператыўна вывесці ў бяспечнае месца.

— Дзякуй, што не прайшлі міма, — напісала ў падзячным лісце да начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўніка міліцыі Аляксандра Кавальчука жонка гаспадара Святлана Жарына. — Калі б не чуласць і ўвага з боку вашых супрацоўнікаў, памеры нашага няшчасця маглі б быць вельмі вялікімі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Фо­та Ва­ле­рыі ЦІ­МА­ФЕ­Е­ВАЙ

Загаловак у газеце: Заадно выратавалі ад пажару

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.