Вы тут

Андрэй Кабякоў: Машынабудаванню патрэбны сістэмны падыход


Такую перспектыву яго развіцця бачыць прэм'ер-міністр.

На чарговым пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў абмяркоўвалася работа айчынных прадпрыемстваў машынабудавання.


Па словах прэм'ер-міністра Андрэя КАБЯКОВА, гэтая галіна прамысловасці ў першую чаргу мае велізарны чалавечы патэнцыял. «Толькі на машынабудаўнічых прадпрыемствах Мінпрама працуе больш за 160 тысяч чалавек. Пры гэтым адно працоўнае месца ў машынабудаванні забяспечвае стварэнне ў іншых галінах ад 7 да 12. У выніку атрымліваецца, што машынабудаўнічыя холдынгі Мінпрама забяспечваюць заказы больш за 370 арганізацый рэспублікі (дзяржаўных і прыватных), на якіх працуе больш за 327 тысяч чалавек», — падкрэсліў старшыня кабінета міністраў.

Па выніках працы за студзень-верасень 2016 года ў цэлым па міністэрстве выраблена прамысловай прадукцыі на суму 6,3 мільярда рублёў. Аб'ём паставак на экспарт склаў 2,4 мільярда долараў, паведамляе прэс-служба Саўміна. «Сёння машынабудаўнічым прадпрыемствам даводзіцца працаваць у вельмі складаных эканамічных умовах. Гэта зніжэнне попыту на сусветных рынках і, як вынік, зніжэнне коштаў на прадукцыю, дэфіцыт абаротных сродкаў, складанасці з фінансаваннем», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што па меры магчымасці вядучым машынабудаўнічым арганізацыям — «МАЗ», «БелАЗ», «БМЗ», «МТЗ», «Гомсельмашу», холдынгу «Аўтакампаненты» — у 2015—2016 гадах аказвалася пэўная дзяржпадтрымка, што дазволіла захаваць вытворчасці і іх рытмічную працу. «Разам з тым для забеспячэння далейшага ўстойлівага развіцця нашага машынабудавання і вызначэння перспектыў у гэтым напрамку патрабуецца сістэмны падыход», — падкрэсліў старшыня Саўміна.

Акрамя таго, прэм'ер нагадаў пра задачы, якія былі пастаўлены перад Міністэрствам прамысловасці па дапрацоўцы праекта стратэгіі развіцця беларускага машынабудавання на 2016—2030 гады. У прыватнасці, гаворка ішла аб крыніцах фінансавання, удасканаленні сістэмы кіравання, зніжэнні выдаткаў, а таксама аб больш шырокім удзеле ў машынабудаванні малога і сярэдняга бізнесу.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Машынабудаванню патрэбны сістэмны падыход

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.