Вы тут

У Віцебску адсвяткавалі 70-годдзе Віктара Клімчука


Віктар Клімчук без перабольшвання творца сусветнай велічыні. Ён ставіў спектаклі ў розных краінах, працаваў у журы, экспертных саветах шматлікіх міжнародных конкурсаў. У 1996 годзе стаў лаўрэатам прэміі «Сузор'е муз». Тады ж атрымаў званне «Чалавек года» ў намінацыі «Тэатральная творчасць» — за вялікі ўклад у развіццё лялечнага мастацтва. У 1998-м рэдакцыя газеты «Культура» прысвоіла яму спецыяльнае званне «Рыцар тэатра» як самаму яркаму тэатральнаму дзеячу года.


Стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў  Ула­дзі­мір Ця­рэнць­еў (злева) він­шуе юбі­ля­ра.

Падчас святочнага капусніка «Лялькі праз усё жыццё» ў глядзельнай зале Беларускага тэатра «Лялька» не было свабодных месцаў. Дарэчы, тут заўсёды яблыку недзе ўпасці. Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь павіншавалі кіраўнікі мясцовай улады. Была перададзеная ганаровая грамата ад Міністэрства культуры. Замежныя калегі, прыхільнікі таленту таксама ўручылі падарункі.

— Віктар Ігнатавіч 30 гадоў таму стварыў выдатны калектыў. У тэатры шчырыя стасункі, ёсць творчыя сем'і. Віцебск ужо нельга ўявіць без «Лялькі», тэатр стаў сімвалам горада. А юбіляр — «бацька» трупы і лялек. Ён — сімвал тэатра, — выказаў шчырыя словы падзякі ад імя гледачоў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

Падчас ушанавання было весела. Акцёры радавалі свайго любімага кіраўніка жартамі, імправізацыямі, каламбурамі, творчымі сюрпрызамі. Дзве гадзіны прадстаўлення прайшлі на адным дыханні.

Добрым падарункам да юбілею Віктара Клімчука стала і прэзентацыя дыска «Вяселле», арганізаваная вядомым музыкантам Сяргеем Доўгушавым і казачніцай Аленай Масла. Запісы, зробленыя ў 1968—1969 гадах пісьменнікам Сяргеем Панізнікам у ваколіцах вёскі Лявонпаль (Мёрскі раён), прагучалі ў выкананні полацкага фальклорнага гурта «Варган».

Ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» «Лялька» атрымала ў 2000-м. У рэпертуары спектаклі не толькі для дзятвы, але і для дарослых. У скарбонцы творчых дасягненняў шматлікія Гран-пры прэстыжных міжнародных фестываляў, дыпломы, граматы, прызы.

Падчас міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» тэатр становіцца цэнтрам унікальнага праекта «Лялечны квартал».

Рэжысёр Віктар Клімчук — даўні і надзейны сябар «Звязды». Рэдакцыя была партнёрам у арганізацыі розных конкурсаў для дзятвы, якія праводзіліся ў «Ляльцы». У прыватнасці, на лепшага анёла, «Казка для Караткевіча».

Шчыра віншуем юбіляра. Моцнага здароўя і новых шэдэўраў! Упэўненыя, што яшчэ не раз публіка і крытыкі прызнаюцца яму ў любові. Віктар Клімчук — Чарадзей, які дапамагае трапіць у казку. Гараджане і госці Віцебска дзякуючы яму ведаюць, дзе прадаюць білеты ў... дзяцінства.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Лялькі праз усё жыццё, або Рыцары тэатра не старэюць душой

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.