У бліжэйшую нядзелю тэлеканал «Беларусь 2» пакажа фільм пра рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы конкурс «Уладар сяла — 2016».
Як запэўніваюць аўтары фільма, рэгіянальныя карэспандэнты і здымачная група «Беларусь 2» сабралі ў адно цэлае самыя яркія моманты праекта на ўсіх этапах — раённых, абласных і, нарэшце, фінальнага турніру. Кулінарныя спаборніцтвы і спартыўныя баталіі, конкурс прэзентацыйных відэаролікаў, у якіх удзельнікі прадставілі свае самыя моцныя бакі, сельскагаспадарчая эстафета — гэта толькі частка выпрабаванняў, якія давялося прайсці таленавітым і мэтанакіраваным сем'ям на шляху да фіналу.
Гледачы ўбачаць, напрыклад, незвычайны майстар-клас — па хуткаснай сарціроўцы ўраджаю, а таксама паказ нацыянальных строяў з улікам асаблівасцяў таго рэгіёна, дзе пражывае кожная сям'я-прэтэндэнтка на званне «Уладар сяла». Ну, а фінал рэспубліканскага конкурсу, ідэйным натхняльнікам якога па традыцыі выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, будзе паказаны цалкам.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.