Вы тут

Беларускія прыказкі пераклалі на кітайскую мову


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выпусціць зборнік беларускіх прыказак з іх перакладам на кітайскую мову. Аб гэтым паведаміў сёння дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакатко перад цырымоніяй адкрыцця VІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў".


"Падыходзіць да канца Год культуры, і мы ўжо можам падвесці вынікі работы вучоных. Напрыклад, мы падрыхтавалі ўнікальнае выданне яркіх узораў традыцыйнай беларускай народнай мудрасці. Прыказкі і прымаўкі прадстаўлены адначасова на беларускай і кітайскай мовах. Выпускам займаецца РУП "Выдавецкі дом "Беларуская навука". Кніга выйдзе ў канцы гэтага года або ў пачатку наступнага", - расказаў Аляксандр Лакатко.

Завершаны таксама сумесны праект з Расійскім этнаграфічным музеем па выданні ўнікальнай калекцыі беларускай этнаграфіі А.К.Сержпутоўскага. Акрамя таго, у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры створаны кластары для аб'яднання намаганняў Акадэміі навук, ВНУ, Міністэрства культуры па навуковым суправаджэнні нацыянальнай палітыкі ў сферы культуры.

Аляксандр Лакатко расказаў аб планах беларускіх вучоных на 2017 год. "Вялікая ўвага будзе ўдзелена даследаванням беларускай дыяспары, яе праблем. Актуальна пытанне захавання гісторыка-культурнай спадчыны, паколькі сучасныя тэндэнцыі ў мастацтве ўступаюць у супярэчнасці з традыцыямі", - адзначыў ён. Таксама дырэктар цэнтра нагадаў, што ў наступным годзе будзе святкавацца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў" праводзіцца для абмеркавання ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, фатаграфіі, кіно, экранных відаў мастацтваў у вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры. Удзельнікі таксама разгледзяць праблемы вывучэння этнакультурных традыцый, фалькларыстыкі, антрапалогіі. У праграму ўваходзяць прэзентацыя альбома "Традыцыйны беларускі касцюм" і адкрыццё выстаўкі фатаграфій да 140-годдзя фатографа Яна Булгака. Наведвальнікам выстаўкі прадставяць адкрытую лекцыю "Чатыры стылі майстра Булгака", прысвечаную жанрава-стылістычнаму спектру творчай спадчыны фатографа.

У канферэнцыі ўдзельнічаюць вядучыя спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Азербаджайна, Узбекістана, а таксама з КНР і Румыніі. Арганізатарамі форуму выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».