Вы тут

Нашы кампаніі ўдзельнічаюць у Індыйскай міжнароднай выставе-кірмашы


Больш за 50 айчынных кампаній прадстаўлены на 36-й Індыйскай міжнароднай выставе-кірмашы ў Нью-Дэлі.


Пяты Усебеларускі народны сход пастанавіў: адным з прыярытэтаў для развіцця нашай краіны ў цяперашнюю пяцігодку з'яўляецца экспарт. Удзел у індыйскай выставе дае магчымасць шэрагу нашых прадпрыемстваў заявіць пра сябе на рынку Паўднёвай Азіі яшчэ раз.

Іndіa Іnternatіonal Trade Faіr (ІІTF) — найбуйнейшая выстава ў Індыі, якая штогод збірае тысячы экспанентаў і больш за мільён наведвальнікаў. Гэта маштабная пляцоўка дасягненняў індыйскай эканомікі: свае павільёны прадстаўляюць розныя рэгіёны, найбуйнейшыя карпарацыі, дзяржаўныя органы. На выставе арганізуюцца нацыянальныя павільёны больш чым трыццаці краін свету. Традыцыйна яе адкрывае Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы. Асноўнай заяўленай тэмай ІІTF — 2016 з'яўляюцца лічбавыя тэхналогіі, на развіццё гэтага сектара эканомікі ўрад краіны ўскладае асаблівыя надзеі.

Як паведамілі «Звяздзе» ў прэс-службе выставачнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты,нашым экспазіцыям надаецца вялікая ўвага падчас асвятлення мерапрыемства ў індыйскіх СМІ, а таксама падчас рэкламнай кампаніі. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Віталь Прыма быў запрошаны да ўдзелу ў галоўнай цырымоніі адкрыцця выставы.

Падчас выставы адбылося пасяджэнне Беларуска-Індыйскага Дзелавога савета, арганізаванага Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Федэрацыяй гандлёва-прамысловых палат Індыі пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Індыі.

Асаблівай цікавасцю на індыйскай выставе карыстаецца стэнд Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, дзе прадстаўлены больш за 120 навукова-тэхнічных распрацовак. Многія з іх не маюць аналагаў у свеце.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Індусы выбіраюць... беларускае

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.