Вы тут

Як у Беларусі падтрымліваюць маладых навукоўцаў


Кожны трэці праект, які фінансуецца Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў, — маладзёжны. Пра гэта падчас брыфінгу на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра расказаў дырэктар выканаўчай дырэкцыі БРФФД Сяргей ГАПОНЕНКА. Паводле яго слоў, штогод абвяшчаюцца конкурсы, скіраваныя менавіта на падтрымку маладых навукоўцаў, 30—40 працэнтаў заявак зацвярджаюць і спансіруюць пры дапамозе грантаў.


— У нашым партфелі цяпер каля 600 праектаў, якія знаходзяцца на стадыі экспертызы, — расказаў навуковец. — Штогод мы разглядаем некалькі соцень заявак і прысуджаем некалькі соцень грантаў. Пераважная большасць з іх — міжнародныя. Фонд з'яўляецца галоўным інструментам для рэалізацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы навукі, мы маем пагадненні прыкладна з 20-цю аналагічнымі фондамі з самых розных краін. Сярод іх навуковыя ўстановы Украіны, Малдовы, Кыргызстана, Азербайджана, Арменіі.

Нядаўна навуковы савет БРФФД выдзеліў 40 грантаў на рэалізацыю шэрагу праектаў. Сярод іх сумесная распрацоўка ў галіне новых матэрыялаў з Паўднёвай Карэяй, работа па стварэнні лазераў, якія генерыруюць вельмі кароткія імпульсы свету, з В'етнамам, даследаванне назапашвання трансуранавых элементаў у грыбах і вывучэнне біяхімічных працэсаў у клетках пухлін з Украінай.

Але найбольш актыўна міжнароднае супрацоўніцтва традыцыйна развіваецца з Расіяй. З 1997 года наладжана сумесная работа з Расійскім фондам фундаментальных даследаванняў і Расійскім гуманітарным фондам. Акрамя гэтага, беларусы вядуць сумесныя распрацоўкі ў Аб'яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў у Дубне. Цяпер з расійскімі навукоўцамі рэалізуецца каля дзвюх соцень праектаў. Разам з Інстытутам вірусалогіі Расійскай акадэміі медыцынскіх навук нашы навукоўцы вывучаюць вірус імунадэфіцыту чалавека, які цыркулюе на тэрыторыі дзвюх краін. Прадстаўлена і гуманітарная сфера: гэта такія даследаванні, як «Беларуская дыяспара ў Сібіры і Карэліі», «Археалагічныя помнікі беларуска-расійскага памежжа» і іншыя. Ёсць праекты ў сферах эканомікі, дэмаграфіі, інфарматыкі.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Гранты для адораных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».