Вы тут

“Бярозка” — удзельніца дарожнага руху


З 8 па 28 лістапада дзіцячы аздараўленчы цэнтр “Лідар” прымаў змену па бяспецы дарожнага руху “Галоўная дарога”, якую арганізавалі ДАІ Мінска і цэнтр “Бяспечнае дзяцінства” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.


Дасканала вывучыць і навучыцца выконваць правілы дарожнага руху, паспрабаваць сябе ў ролі рэгуліроўшчыка, разведаць усе сакрэты працы ДАІ і дапамагчы з усімі гэтымі справамі астатнім — вось што маглі здзейсніць школьнікі з дапамогай майстар-класаў, віктарын і дыскусій аб бяспецы на дарозе.

Усё гэта, безумоўна, важна і карысна, але вастрыні пачуццям і актуальнасці ведам надаваў дух спаборніцтва, што панаваў падчас змены. 22 лістапада каманды з кожнага раёна сталіцы паўдзельнічалі ў конкурсе “Скрыжаванне”: тэарэтычныя веды паказалі на “Іспыце на веданне ПДР”, а практычныя — у сюжэтна-ролевай гульні “На дарозе”. Падарункі ад часопіса “Бярозка” атрымалі Дар’я Цалко  (Першамайскі р-н), Арцём Ваўчок (Савецкі р-н), Уладзіслаў Коўкін (Маскоўскі р-н). У камандным конкурсе першае месца заняў Маскоўскі раён, на другім апынуўся Савецкі, а трэцяе дасталася Кастрычніцкаму.

Кацярына Захарэвіч

Фота: gaiminsk.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».